Logo Polskiego Radia
Print

Пасьпяховы дэбют палякаў у прафэсійных спаборніцтвах у Будапэшце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.10.2018 13:20
Сёлета Польшча дэбютавала на Алімпіядзе прафэсійнай якасьці EuroSkills 2018.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: poppicnic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасьпяховы дэбют палякаў у прафэсійных спаборніцтвах у Будапэшце
Сёлета Польшча дэбютавала на Алімпіядзе прафэсійнай якасьці EuroSkills 2018.
У апошні тыдзень верасьня ў Будапэшце прайшла Алімпіяда прафэсійнай якасьці EuroSkills 2018. Сёлета Польшча дэбютавала ў гэтым прэстыжным мерапрыемстве, галоўнай мэтай якога зьяўляецца садзейнічаньне прафэсійнай адукацыі, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Пра папулярнасьць EuroSkills найлепш сьведчаць лічбы. У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 600 маладых спэцыялістаў з 28 краінаў сьвету. За іх змаганьнямі ў 37 дысцыплінах сачыла больш за 80 тысяч гледачоў. Польшчу прадстаўлялі восем чалавек.
Самым вялікім посьпехам сярод удзельнікаў з Польшчы можа пахваліцца Мацей Пісарэк (Maciej Pisarek), які перамог у спаборніцтве кухараў, атрымліваючы „Мэдальён за выдатныя дасягненьні” (Medallion for Excellence).
Польскіх удзельнікаў падтрымлівалі прадстаўнікі ўладаў, у тым ліку міністар Нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска (Anna Zalewska) і польскі амбасадар у Вугоршчыне Ежы Снопка (Jerzy Snopka).
„Прысутнасьць Польшчы на EuroSkills - гэта важны элемэнт прасоўваньня краіны на міжнароднай арэне”, - лічыць польскі амбасадар.
У сваю чаргу міністар Залеўска пераконвае, што польская прысутнасьць на Алімпіядзе прафэсійнай якасьці дасьць вынікі ў бліжэйшым часе.
„Мы павінны быць пастаяннымі ўдзельнікамі як EuroSkills, так і WorldSkills, а ў будучыні арганізаваць спаборніцтвы ў Польшчы”, - падсумавала міністар Залеўска, а ейныя словы прыводзіць „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт