Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы перапахоўваюць славутага адмірала Юзэфа Ўнруга

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2018 18:50
  • адмірал.mp3
Нягледзячы на тое, што ён быў немцам, у часы вайны наадрэз адмовіўся супрацоўнічаць з Трэцім Рэйхам.
Юзэф Унруг у мундзіры камандора (капітана І рангу) ВМС Польшчы, 1928 год Юзэф Унруг у мундзіры камандора (капітана І рангу) ВМС Польшчы, 1928 год Narodowe Archiwum Cyfrowe

У Польшчы адбываюцца ўрачыстасьці, зьвязаныя зь перапахаваньнем адмірала Юзэфа Ўнруга – славутага польскага марскога афіцэра, які пасьля нападу гітлераўскай Нямеччыны камандаваў абаронай польскай Балтыкі. Удзел у мерапрыемстве, якое працягнецца два дні, прыме прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Юзэф Міхал Хубэрт Унруг нарадзіўся ў горадзе Брандэнбург-на-Гафэле каля Бэрліна ў 1884 годзе ў нямецкай дваранскай сям’і. Дарэчы, пры нараджэньні яго імя й прозьвішча гучала як Ёзэф Міхаэль Хубэрт фон Унрух. Бацька будучага адмірала меў польскія карані, быў генэрал-маёрам прускай гвардыі, маці паходзіла са старога нямецкага графскага роду. Юзэф Унруг закончыў марское афіцэрскае вучылішча й паступіў на службу ў ваенна-марскія сілы Нямеччыны. Спачатку служыў на надводных караблях, а пазьней, у часы Першай сусьветнай вайны, на падводных лодках.
Пасьля таго, як Польшча зноўку стала незалежнай краінай 11 лістапада 1918 году, Юзэф Унруг у 1919 годзе ў чыне капітан-лейтэнанта паступіў на службу ў ВМС краіны, якія ствараліся. У 1932 годзе атрымаў званьне контр-адмірала.
Калі Гітлер напаў на Польшчу 1 верасьня 1939 году, Юзэф Унгур прыступіў да арганізацыі абароны ўзьбярэжжа Балтыкі, узяўшы на сябе камандаваньне. Пад камандаваньнем контр-адмірала абараняўся ў тым ліку і паўвостраў Хэль, дзе й адбудзецца пахаваньне афіцэра. На жаль, сіла былі няроўныя, і Юзэф Унруг зь іншымі польскімі афіцэрамі й матросамі трапіў у палон.
У палоне немцы, ведаючы, што Юзэф Унруг сам зьяўляецца немцам, спрабавалі яго перацягнуць на свой бок. Ён дэманстратыўна гаварыў зь нямецкімі афіцэрамі празь перакладчыка па-польску, хоць у маладосьці ён размаўляў выключна па-нямецку. Сваёй нямецкай сям’і, якая яго наведвала ў лягеры, і былым саслужыўцам зь нямецкіх ВМС, якія прыяжджалі ўгаворваць яго перайсьці на бок Трэцяга Рэйху, ён сказаў, што забыў нямецкую мову 1 верасьня. У палоне ён прачытаў больш за 400 кніг па-француску й па-ангельску й ні адной – па-нямецку.
Пасьля вызваленьня зь лягеру пераехаў у Вялікабрытанію, у 1946 годзе эміграцыйны ўрад Польшчы павысіў яго да званьня віцэ-адмірала. У Польшчу адмовіўся вяртацца, і ў 1948 годзе пераехаў у Францыю, дзе й памёр у 1973 годзе.
Пару дзён таму прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда павысіў Юзэфа Ўнруга да званьня адмірала.
Урачыстасьці пахаваньня праху адмірала й яго жонкі Зофіі працягнуцца ў панядзелак і аўторак. У аўторак у іх удзел прыме прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда. Перапахаваньне пачалося ад імшы ў касьцёле, у якой прыняў удзел міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Нягледзячы на тое, што адмірал быў немцам, ён да канца быў польскім патрыётам, сказаў дапаможны гданьскі біскуп Веслаў Шляхетка.
біскуп В.Шляхетка: Ён любіў Польшчу, бо гэта была яго айчына, і адначасова з павагай ставіўся да іншых народаў.
На цырымоніі прысутнічалі таксама нашчадкі адмірала. Сёньняшняя ўрачыстасьць узрушвае, бо прах адмірала вярнуўся на радзіму праз столькі гадоў, кажа ўнук легендарнага афіцэра Кшыштаф Унруг.
К.Унруг: Гэта вялізны гонар, я вельмі ўзрушаны, маё сэрца моцна б’ецца, я плачу.
Прозьвішчам адмірала Юзэфа Ўнруга названыя вуліцы ў многіх гарадах польскай Былтыкі, у тым ліку ў Гдыні, Гданьску, а таксама ва Ўроцлаве, Кракаве й Кельцэ.
Вс
слухайце далучаны гукавы файл

Момант
Момант урачыстасьці перапахаваньня, PAP/Marcin Gadomski

вс

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт