Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі налічваецца 10 тысяч ідэолягаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.09.2018 14:43
  • Люстра 1909.mp3
"Ідэолягі зьяўляюцца элемэнтам ідэалягічнага апарату і стабілізацыі аўтарытарнага рэжыму", - гаворыць Павал Усаў.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

На сёньняшні дзень, паводле афіцыйнай інфармацыі, у Беларусі налічваецца 10 тысяч ідэолягаў. Гэта велізарная колькасьць людзей, улічваючы той факт, што эканамічная сытуацыя ў краіне пагаршаецца – гаворыць палітоляг Павал Усаў.
2
П. Усаў: Бюракратычны апарат зьяўляецца паразытам на целе беларускага грамадзтва, якое з падаткаў аплочвае працу ідэолягаў. Акрамя гэтага, ідэолягі зьвязаныя з працэсам фальсыфікацый, кантролю, маніпуляцыяй выбарамі. Пераважна яны кантралююць грамадзкія настроі, асабліва ў навучальных установах. Робяць аналітычныя запіскі і даклады для спэцслужб, каб яны зьвярнулі ўвагу на тых ці іншых актывістаў. Тое самае тычыцца прадпрыемстваў. Ідэолягі, безумоўна, зьяўляюцца элемэнтам ідэалягічнага апарату, элемэнтам кантролю і стабілізацыі аўтарытарнага рэжыму. Ідэалягічны апарат нічога па сутнасьці ня можа даць беларускаму грамадзтву, а ствараўся і функцыянуе для патрэбаў аўтарытарнага рэжыму.

У далучаным гукавым файле слухайце таксама камэнтар да інфармацыі, што Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін плянаваў выдаць манаграфію, у якой аўтары пераконваюць, што Беларусь трэба далучыць да Расеі як Крым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт