Logo Polskiego Radia
Print

У Францыі жыве паўтара мільёна ісламістаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2018 15:48
Даклад: 28% мусульманаў у Францыі вызнае радыкальную вэрсію ісламу.
Photo: hjrivas/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Францыі жыве паўтара мільёна ісламістаў
Даклад: 28% мусульманаў у Францыі вызнае радыкальную вэрсію ісламу.
28% мусульман у Францыі вызнаюць радыкальную вэрсію ісламу. Іх колькасьць хутка расьце. Пра гэта сьведчаць дадзеныя дасьледаваньня адной з самых важных навуковых устаноў у Парыжы, Інстытуту Мантэнь (Мантэск'ё). Дакумэнт на мінулым тыдні быў перададзены прэзыдэнту Францыі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Аўтар дакладу, які налічвае больш за 600 старонак, зьвяртае ўвагу на надзвычай хуткі рост радыкальных тэндэнцый сярод францускіх мусульман, то бок ісламізму.
Хаім Эль-Каруі (Hakim El Karoui) пераконвае, што ў французаў тым больш праблемаў са згаданай зьяваў, што яны на самой справе забылі, што значыць вера ў Бога, то бок жыцьцё паводле правілаў рэлігіі. „Таму, нягледзячы на сотні гадоў сумеснага жыцьця й амаль пастаянную прысутнасьць тэмы ў СМІ, мы надалей не разумеем ісламу й ісламізму”, - кажа аўтар дакладу.
Ісламізм пашыраецца хутка ў Францыі, у прыватнасьці, з-за фінансавага крызысу, які 10 гадоў таму балюча ўдарыў па францускай эканоміцы й выцясьніў на абочыну вялікую частку грамадзтва. У Францыі не працуюць або ня могуць знайсьці працы амаль 6 мільёнаў чалавек. Вялікая частка зь іх гэта нашчадкі другога ці трэцяга пакаленьня імігрантаў з Альжыра, Марока, Туніса й Турцыі.
Аднак аўтар дакладу падкрэсьлівае, што эканамічны крызыс нельга лічыць адзінай прычынай пашырэньня ісламізму ў Францыі. Паводле яго, хутчэй за ўсё трэба пагадзіцца з тым, што ў Эўропе пачынае разьвівацца новая магутная ідэалёгія, якая зьяўляецца процівагай для лібэральнай эўрапейскай дэмакратыі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

28% мусульман у Францыі вызнаюць радыкальную вэрсію ісламу. Іх колькасьць хутка расьце. Пра гэта сьведчаць дадзеныя дакладу адной з самых важных навуковых устаноў у Парыжы, Інстытуту Мантэнь (Мантэск'ё). Дакумэнт на мінулым тыдні быў перададзены прэзыдэнту Францыі, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Аўтар дакладу, які налічвае больш за 600 старонак, зьвяртае ўвагу на надзвычай хуткі рост радыкальных тэндэнцый сярод францускіх мусульман, то бок ісламізму.

Хаім Эль-Каруі (Hakim El Karoui) пераконвае, што ў французаў тым больш праблемаў са згаданай зьяваў, што яны на самой справе забылі, што значыць вера ў Бога, то бок жыцьцё паводле правілаў рэлігіі. „Таму, нягледзячы на сотні гадоў сумеснага жыцьця й амаль пастаянную прысутнасьць тэмы ў СМІ, мы надалей не разумеем ісламу й ісламізму”, - кажа аўтар дакладу.

Ісламізм пашыраецца хутка ў Францыі, у прыватнасьці, з-за фінансавага крызысу, які 10 гадоў таму балюча ўдарыў па францускай эканоміцы й выцясьніў на абочыну вялікую частку грамадзтва. У Францыі не працуюць або ня могуць знайсьці працы амаль 6 мільёнаў чалавек. Вялікая частка зь іх гэта нашчадкі другога ці трэцяга пакаленьня імігрантаў з Альжыра, Марока, Туніса й Турцыі.

Аднак аўтар дакладу падкрэсьлівае, што эканамічны крызыс нельга лічыць адзінай прычынай пашырэньня ісламізму ў Францыі. Паводле яго, хутчэй за ўсё трэба пагадзіцца з тым, што ў Эўропе пачынае разьвівацца новая магутная ідэалёгія, якая зьяўляецца процівагай для лібэральнай эўрапейскай дэмакратыі, паведамляе „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт