Logo Polskiego Radia
Print

У польскай Крыніцы абмяркоўваюць найважнейшыя праблемы Эўропы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2018 15:01
  • Эканамічны форум.mp3
У Эканамічным форуме ўдзельнічае каля 5 тысяч палітыкаў, бізнэсмэнаў, навукоўцаў й прадстаўнікоў СМІ.
У Крыніцы-Здруй гарадку на поўдні Польшчы працягваецца XXVIII Эканамічны форум. У Крыніцы-Здруй гарадку на поўдні Польшчы працягваецца XXVIII Эканамічны форум. PAP/Darek Delmanowicz

У польскай Крыніцы абмяркоўваюць найважнейшыя праблемы Эўропы
У Эканамічным форуме ўдзельнічае каля 5 тысяч палітыкаў, бізнэсмэнаў, навукоўцаў й прадстаўнікоў СМІ.
У Крыніцы-Здруй гарадку на поўдні Польшчы працягваецца XXVIII Эканамічны форум. Палітыкі, бізнэсмэны, прадстаўнікі навукі й СМІ абмяркоўваюць выклікі, якія стаяць перад Эўропай і сьветам у XXI стагодзьдзі.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Прадстаўнікі ўрадаў Польшчы, Славаччыны, Украіны й Вугоршчыны падпісалі ў Крыніцы „Карпацкую дэкларацыю”. Яна прадугледжвае распрацаваньне на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў агульнай стратэгіі разьвіцьця для краінаў рэгіёну Карпатаў.
Міністар па справах інвэстыцыяў і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński), які падпісаў дакумэнт ад імя польскага ўраду, заявіў, што новая стратэгія можа прычыніцца да аб'яднаньня краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.
Ежы Квяціньскі: Нам неабходная макрарэгіянальная стратэгія, якая была б плятформай супольных дзеяньняў і супрацы краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гаворка ідзе пра тое, каб Карпаты не разьдзялялі, але спалучалі.
Стратэгія засяроджваецца на пашырэньні супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, экалёгіі й культуры. Міністар Квяціньскі лічыць, што самым сур’ёзным выклікам будуць супольныя інвэстыцыі ў інфраструктуру.
У распрацоўцы „Капрацкай дэклярацыі” прынялі ўдзел прадстаўнікі шасьці краінаў: Польшчы, Славаччыны, Вугоршчыны, Румыніі, Чэхіі і Ўкраіны. На працягу некалькіх бліжэйшых месяцаў дакумэнт павінен быць абмяркоўваны на форуме Эўразьвязу. Першых вынікаў супрацы ў рамках новай стратэгіі можна спадзявацца праз некалькі гадоў. Гэта будзе чаргоява стратэгія побач са „Стратэгіяй для рэгіёну Балтыйскага мора”, у якой ужо ўдзельнічае Польшча.
Падпісаньне „Карпацкай дэклярацыі”, гэта не адзіная важная падзея форуму ў Крыніцы. У рамках мерапрыемства толькі сёньня абудзецца каля сотні дыскусіяў і суправаджальных падзеяў.
Як паведаміў кіраўнік прэс-службы форуму Пётр Такарскі (Piotr Tokarski), адным з найважнейшых пунктаў форуму будуць выступленьні ганаровых гасьцей мерапрыемства, то бок прэм’ераў Польшчы й Летувы.
У рамках мерапрыемства адбудзецца таксама прэм’ера справаздачы „Польскія стартапы 2018”.
Паводле арганізатараў форуму, у дыскусіях і суправаджальных мерапрыемствах удзельнічае каля 5 тысяч чалавек. У Крыніцу прыехалі таксама прадстаўнікі польскіх уладаў.
У тым ліку ў Форуме для прадсаўнікоў польскай абшчыны за мяжой удзельнічаў старшыня Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту). Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) прывёз канкрэтную прапанову.
Станіслаў Карчэўскі: Гаворка ідзе пра тое, каб падчас наступных выбараў у Сэнат у 2019 годзе выбаршчыкі ў Польшчы выбіралі 99 сэнатарў, а аднаго сэнатара выбіралі палякі за мяжой. Менавіта гэты сэнатар будзе прадстаўніком польскай абшчыны.
Падчас дэбатаў прадстаўнікі польскага ўраду апрача эканомікі размаўлялі таксама аб фінансаваньні службы ахвоы здароўя ў Польшчы, сацыяльнай палітыцы, рэформе адукацыі, а нават польскай міграцыі.
Напрыклад, віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла (Beata Szydło), прадстаўнікі польскага ўрады й польскай абшчыны за мяжой абмяркоўвалі магчымасьці вяртаньня послькіх мігрантаў у краіну.
Адным з мерапрыемстваў, якое суправаджае Эканамічны форум у Крыніцы зьяўляецца XIII Эканамічны форум маладых лідараў у Новым Сончу (Nowy Sącz). У ім удзельнічае каля 400 маладых людзей з 45 краінаў сьвету.
Яны прымаюць удзел у дэбатах, лекцыях і сэмінарах. „Мы закранаем тэмы важныя для маладога пакаленьня, напрыклад, новыя тэхналёгіі”, - кажа адзін з арганізатараў сустрэчы старшыня Фонду Nowy Staw Агата Дзюбіньска-Гаўлік (Agata Dziubińska-Gawlik).
Агата Дзюбіньска-Гаўлік: Маладыя лідараы размаўляюць пра ўплыў „4 прамысловай рэвалюцыі” на розныя аспэкты штодзённага жыцьця, напрыклад, на адукацыю, рынак працы, дэмаграфію, інавацыі, бізнэс. Яны абмяркоўваюць наступствы, шанцы й пагрозы ў найважнейшых аспэктах свайго жыцьця.
Увечары заплянаваная цырымонія ўручэньня ўзнагароды „Чалавек году” XXVІІІ Эканамічнага форуму ў Крыніцы.
аз

У Крыніцы-Здруй гарадку на поўдні Польшчы працягваецца XXVIII Эканамічны форум. Палітыкі, бізнэсмэны, прадстаўнікі навукі й СМІ абмяркоўваюць выклікі, якія стаяць перад Эўропай і сьветам у XXI стагодзьдзі.

Прадстаўнікі ўрадаў Польшчы, Славаччыны, Украіны й Вугоршчыны падпісалі ў Крыніцы „Карпацкую дэклярацыю”. Яна прадугледжвае распрацаваньне на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў агульнай стратэгіі разьвіцьця для краінаў рэгіёну Карпат.

Міністар па справах інвэстыцыяў і разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński), які падпісаў дакумэнт ад імя польскага ўраду, заявіў, што новая стратэгія можа прычыніцца да аб'яднаньня краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.

Ежы Квяціньскі: Нам неабходная макрарэгіянальная стратэгія, якая была б плятформай супольных дзеяньняў і супрацы краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гаворка ідзе пра тое, каб Карпаты не разьдзялялі, але спалучалі.

Стратэгія засяроджваецца на пашырэньні супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, экалёгіі й культуры. Міністар Квяціньскі лічыць, што самым сур’ёзным выклікам будуць супольныя інвэстыцыі ў інфраструктуру.

У распрацоўцы „Карпацкай дэклярацыі” прынялі ўдзел прадстаўнікі шасьці краінаў: Польшчы, Славаччыны, Вугоршчыны, Румыніі, Чэхіі і Ўкраіны. На працягу некалькіх бліжэйшых месяцаў дакумэнт павінен быць абмяркоўваны на форуме Эўразьвязу.

Першых вынікаў супрацы ў рамках новай стратэгіі можна спадзявацца праз некалькі гадоў. Гэта будзе чарговая стратэгія побач са „Стратэгіяй для рэгіёну Балтыйскага мора”, у якой ужо ўдзельнічае Польшча.

Падпісаньне „Карпацкай дэклярацыі”, гэта не адзіная важная падзея форуму ў Крыніцы. У рамках мерапрыемства толькі сёньня адбудзецца каля сотні дыскусіяў і суправаджальных падзеяў.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы форуму Пётр Такарскі (Piotr Tokarski), адным з найважнейшых пунктаў форуму будуць выступленьні ганаровых гасьцей мерапрыемства, то бок прэм’ераў Польшчы й Летувы.

У рамках мерапрыемства адбудзецца таксама прэм’ера справаздачы „Польскія стартапы 2018”.

Паводле арганізатараў форуму, у дыскусіях і суправаджальных мерапрыемствах удзельнічае каля 5 тысяч чалавек. У Крыніцу прыехалі таксама прадстаўнікі польскіх уладаў.

У тым ліку ў Форуме для прадстаўнікоў польскай абшчыны за мяжой удзельнічаў старшыня Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту). Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) прывёз канкрэтную прапанову.

Станіслаў Карчэўскі: Гаворка ідзе пра тое, каб падчас наступных выбараў у Сэнат у 2019 годзе выбаршчыкі ў Польшчы выбіралі 99 сэнатарaў, а аднаго сэнатара выбіралі палякі за мяжой. Менавіта гэты сэнатар будзе прадстаўніком польскай абшчыны.

Падчас дэбатаў прадстаўнікі польскага ўраду апрача эканомікі размаўлялі таксама аб фінансаваньні службы ахвоы здароўя ў Польшчы, сацыяльнай палітыцы, рэформе адукацыі, а нават польскай міграцыі.

Напрыклад, віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла (Beata Szydło), прадстаўнікі польскага ўрады й польскай абшчыны за мяжой абмяркоўвалі магчымасьці вяртаньня польскіх мігрантаў у краіну.

Адным з мерапрыемстваў, якое суправаджае Эканамічны форум у Крыніцы зьяўляецца XIII Эканамічны форум маладых лідараў у Новым Сончу (Nowy Sącz). У ім удзельнічае каля 400 маладых людзей з 45 краінаў сьвету.

Яны прымаюць удзел у дэбатах, лекцыях і сэмінарах. „Мы закранаем тэмы важныя для маладога пакаленьня, напрыклад, новыя тэхналёгіі”, - кажа адзін з арганізатараў сустрэчы старшыня Фонду Nowy Staw Агата Дзюбіньска-Гаўлік (Agata Dziubińska-Gawlik).

Агата Дзюбіньска-Гаўлік: Маладыя лідары размаўляюць пра ўплыў „4 прамысловай рэвалюцыі” на розныя аспэкты штодзённага жыцьця, напрыклад, на адукацыю, рынак працы, дэмаграфію, інавацыі, бізнэс. Яны абмяркоўваюць наступствы, шанцы й пагрозы ў найважнейшых аспэктах свайго жыцьця.

Увечары заплянаваная цырымонія ўручэньня ўзнагароды „Чалавек году” XXVІІІ Эканамічнага форуму ў Крыніцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт