Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя славутага напісу HOLLYWOOD (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.07.2018 11:01
  • гісторыя.mp3
Напіс устанавіла ў ліпені 1923 году адна зь фірмаў-забудоўшчыкаў, якая такім чынам вырашыла разрэклямаваць новыя ўчасткі пад жыльлё каля Лос-Анджэлеса.
Славуты напіс HOLLYWOODСлавуты напіс HOLLYWOODcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Хіба што кожны ведае славуты напіс HOLLYWOOD, разьмешчаны на схіле на гары, які зьяўляецца сымбалем амэрыканскай «фабрыкі сноў», кінаіндустрыі ды ўвогуле масавай культуры. Але бадай што мала хто ведае пра тое, што першапачаткова напіс быў даўжэйшы й служыў абсалютна іншым мэтам.
Напіс HOLLYWOOD, які знаходзіцца на паўднёвым схіле гары Лі ў Каліфорніі, ведае амаль кожны. Ён нават бачны з космасу.
13 ліпеня 1923 году на схіле, дарэчы, які называецца Галівуд, быў устаноўлены напіс HOLLYWOODLAND. Яго ўстанавіла адна зь фірмаў-забудоўшчыкаў, якая такім чынам вырашыла разрэклямаваць новыя ўчасткі пад жыльлё каля Лос-Анджэлеса. 13 літар падсьвечваліся 4 тыс. лямпачак магутнасьцю ў 20 Ват кожная. А паколькі ў тыя часы лямпачкі хутка перагаралі, то фірма спэцыяльна працаўладкавала чалавека, які займаўся іх заменай. Дарэчы, цікавы факт: за напісам HOLLYWOODLAND для электрыка пабудавалі хаціну – яна знаходзілася за першай літарай L.
Згодна з плянамі, рэклямны напіс меў стаяць 1,5 года – пазьней яго плянавалася дэмантаваць. Аднак легендарныя літары настолькі ўкараніліся ў пэйзаж, што было вырашана іх пакінуць. Тым больш, што ў тыя часы пачалося хуткае разьвіцьцё кіно, і напіс стаў сымбалем амэрыканскай кінаіндустрыі. З часам напіс стаў славуты ва ўсім сьвеце.
Слова было вырабленае з драўніны. З цягам часу літары пачалі зьнішчацца, гніць і трухлець. У 1949 годзе была праведзеная рэстаўрацыя напісу, падчас якой слова LAND прыбралі, застаўся толькі HOLLYWOOD.
У 1978 годзе драўляныя літары былі замененыя на стальныя, якія па сёньняшні дзень стаяць на схіле гары. Дарэчы, цікавы факт: кожная зь літар мела свайго спонсара. І так, літара H была вырабленая за сродкі выдавецтва, уладальніка газэты Hollywood Independent Newspaper. Другая літара O – за грошы вядомай фанаграфічнай кампаніі Warner Bros. Агулам напіс мае 14 мэтраў вышыні й 110 мэтраў даўжыні.
У 2010 годзе зьявіліся пляны дэмантаваць славуты напіс, а ўчастак прадаць пад забудову люксавых дамоў. Аднак супраць ідэі выступілі многія зоркі Галівуду, у тым ліку Том Хэнкс, Арнольд Шварцнэгер і Стывэн Сьпілбэрг. Яны сабралі больш за 12 млн даляраў і выкупілі ўчастак.
Валеры Саўко
тэкст напісаны на падставе архіўнай перадачы Польскага радыё

Хіба што кожны ведае славуты напіс HOLLYWOOD, разьмешчаны на схіле на гары, які зьяўляецца сымбалем амэрыканскай «фабрыкі сноў», кінаіндустрыі ды ўвогуле масавай культуры. Але бадай што мала хто ведае пра тое, што першапачаткова напіс быў даўжэйшы й служыў абсалютна іншым мэтам.

Напіс HOLLYWOOD, які знаходзіцца на паўднёвым схіле гары Лі ў Каліфорніі, ведае амаль кожны. Ён нават бачны з космасу.

13 ліпеня 1923 году на схіле, дарэчы, які называецца Галівуд, быў устаноўлены напіс HOLLYWOODLAND. Яго ўстанавіла адна зь фірмаў-забудоўшчыкаў, якая такім чынам вырашыла разрэклямаваць новыя ўчасткі пад жыльлё каля Лос-Анджэлеса. 13 літар падсьвечваліся 4 тыс. лямпачак магутнасьцю ў 20 Ват кожная. А паколькі ў тыя часы лямпачкі хутка перагаралі, то фірма спэцыяльна працаўладкавала чалавека, які займаўся іх заменай. Дарэчы, цікавы факт: за напісам HOLLYWOODLAND для электрыка пабудавалі хаціну – яна знаходзілася за першай літарай L.

Згодна з плянамі, рэклямны напіс меў стаяць 1,5 года – пазьней яго плянавалася дэмантаваць. Аднак легендарныя літары настолькі ўкараніліся ў пэйзаж, што было вырашана іх пакінуць. Тым больш, што ў тыя часы пачалося хуткае разьвіцьцё кіно, і напіс стаў сымбалем амэрыканскай кінаіндустрыі. З часам напіс стаў славуты ва ўсім сьвеце.

Напіс
Напіс зь іншай пэрспэктывы/commons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Слова было вырабленае з драўніны. Зь цягам часу літары пачалі зьнішчацца, гніць і трухлець. У 1949 годзе была праведзеная рэстаўрацыя напісу, падчас якой слова LAND прыбралі, застаўся толькі HOLLYWOOD.

У 1978 годзе драўляныя літары былі замененыя на стальныя, якія па сёньняшні дзень стаяць на схіле гары. Дарэчы, цікавы факт: кожная зь літар мела свайго спонсара. І так, літара H была вырабленая за сродкі выдавецтва, уладальніка газэты Hollywood Independent Newspaper. Другая літара O – за грошы вядомай фанаграфічнай кампаніі Warner Bros. Агулам напіс мае 14 мэтраў вышыні й 110 мэтраў даўжыні.

У 2010 годзе зьявіліся пляны дэмантаваць славуты напіс, а ўчастак прадаць пад забудову люксавых дамоў. Аднак супраць ідэі выступілі многія зоркі Галівуду, у тым ліку Том Хэнкс, Арнольд Шварцнэгер і Стывэн Сьпілбэрг. Яны сабралі больш за 12 млн даляраў і выкупілі ўчастак.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

тэкст напісаны на падставе архіўнай перадачы Польскага радыё

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт