Футбольнае поле застаецца палітычнай арэнай
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
13.07.2018 13:12
Спартсмэны выкарыстоўваюць розныя магчымасьці, каб прадэманстраваць свае погляды.
Ілюстрацыйнае фотаФота: PAP/Bartłomiej Zborowski
Калінінград, 22 чэрвеня. Футбалісты зборнай Швайцарыі — касавары альбанскага паходжаньня забіваюць галы Сэрбіі і складваюць рукі такім чынам, каб паказаць двухгаловага арла — сымбаль Альбаніі. Пасьля матча яны тлумачаць, што гэта былі спантанныя паводзіны. Але сэрбы лічаць, што наўмысныя, правакацыйныя і патрабуюць пакараць спартсмэнаў. Пасьля таго, як Косава выйшла са складу Сэрбіі і Сэрбія гэтага не прызнае, нават на ўзроўні жэстаў вядзецца змаганьне паміж дзьвюма краінамі.
Пра тое, што футбалісты ня маюць права дэманстраваць свае палітычныя погляды, але на практыцы робяць гэта.
Наступны інцыдэнт здарыўся з харвацкім футбалістам, які забіты гол у вароты Расеі прысьвяціў Украіне. І хаця харват потым апраўдваўся, што гэта жарт, аднак інцыдэнт выклікаў міжнародны скандал і пакараньне спартсмэна.
Такія выпадкі здараюцца пэрыядычна. У 1997 годзе падчас Кубка УЭФА нападаючы каманды Лівэрпуля прадэманстраваў сваю салідарнасьць зь мясцовымі партовымі рабочымі, якія ў той час баставалі. У тым жа годзе італьянскі футбаліст паказаў, што зьяўляецца прыхільнікам Чэ Гевары. У 2006 годзе іншы італьянскі футбаліст, сымпатык Мусаліні, прадэманстраваў свае правыя погляды, вітаючыся з балельшчыкамі фашысцкім салютам. У 2013 годзе з фашысцкім салютам выступіў грэчаскі футбаліст. Праўда, потым ён сказаў, што ня ведаў, што значыць гэты жэст.
Тэндэнцыя паказваць свае погляды на футбольным полі застаецца пакуль непераможанай.
Dziennik Gazeta Prawna/вк