Logo Polskiego Radia
Print

Бульдозеры руйнуюць Альманскія балоты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2018 17:45
  • Альманскія балоты.mp3
Праз найбуйнейшы балотны комплекс вядуць дарогу, якая парушыць яго гідралягічны рэжым і нясе пагрозу фаўне і флёры.
Аб'яднаньне "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Бульдозеры руйнуюць Альманскія балоты
Праз Альманы – найбуйнейшы балотны комплекс у Беларусі – вядуць дарогу, якая парушыць яго гідралягічны рэжым і нясе пагрозу яго фаўне і флёры. Будаўніцтва трэба спыняць, пакуль экасыстэме не нанесеная непапраўная шкода, лічаць у найбуйнейшай прыродаахоўнай грамадзкай арганізацыі краіны «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
Альманскія балоты – адзін з найбуйнейшых балотных масіваў у Эўропе. У адрозьненьні ад іншых балотаў на Палесьсі, Альманы не падпалі пад мэліярацыю, бо тут быў вайсковы палігон. На тэрыторыі балотаў – рэспубліканскі ляндшафтны заказьнік плошчай 942 квадратныя кілямэтры, што амаль у чатыры разы болей, чым знакамітае балота Ельня. Альманскія балоты маюць высокі міжнародны статус: гэта Тэрыторыя, важная для птушак міжнароднай значнасьці і Рамсарскае водна-балотнае ўгодзьдзе.
Цяпер па гэтым унікальным ляндшафце вядуць лесавозную дарогу коштам 2 мільёны рублёў, якую зьбіраюцца скончыць да верасьня 2018 года. Грошы на будаўніцтва гэтай «Лесагаспадарчай дарогі № 3» выдзеліў Мінлясгас. Маршрут – ад вёскі Карма на поўнач заказьніка да рэчкі Ствіга, дзе будзе жалезабэтонны мост.
Спэцыяліст па прыродаахоўным пытаньням ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сямён Левы
Гук
АПБ лічыць: трэба неадкладна прыпыніць будоўлю і перагледзець будаўнічы праект і яго экалягічную экспэртызу. Пабудаваную праз балота частку дарогі трэба ліквідаваць. Адпаведныя запыты накіраваны ў пракуратуру і Мінпрыроды.
У пэрспэктыве Альманскія балоты варта зрабіць запаведнікам, бо статус заказьніка рэспубліканскага значэньня не забараняе весьці тут гаспадарчую дзейнасьць.
У Беларусі ўсяго 4 % балотаў. Ненармальна, што пакуль за вялікія грошы ў адным месцы спрабуюць аднавіць адны (хаця балоты адновяцца толькі праз тысячы гадоў), недзе разбураюцца іншыя. Праграма будаўніцтва лясных дарог такім чынам можа пагражаць захаваньню дзікай прыроды Беларусі.
Цяпер абмяркоўваецца ўключэньне ўсяго Прыпяцкага Палесься ў Сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА. У наступным годзе пачнецца падрыхтоўка намінацыі, каб унесьці Прыпяцкае Палесьсе, якое ўключае і Альманскія балоты, у гэты сьпіс.

Праз Альманы – найбуйнейшы балотны комплекс у Беларусі – вядуць дарогу, якая парушыць яго гідралягічны рэжым і нясе пагрозу яго фаўне і флёры. Будаўніцтва трэба спыняць, пакуль экасыстэме не нанесеная непапраўная шкода, лічаць у найбуйнейшай прыродаахоўнай грамадзкай арганізацыі краіны «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).

Альманскія балоты – адзін з найбуйнейшых балотных масіваў у Эўропе. У адрозьненьні ад іншых балотаў на Палесьсі, Альманы не падпалі пад мэліярацыю, бо тут быў вайсковы палігон. На тэрыторыі балотаў – рэспубліканскі ляндшафтны заказьнік плошчай 942 квадратныя кілямэтры, што амаль у чатыры разы болей, чым знакамітае балота Ельня. Альманскія балоты маюць высокі міжнародны статус: гэта Тэрыторыя, важная для птушак міжнароднай значнасьці і Рамсарскае водна-балотнае ўгодзьдзе.

Цяпер па гэтым унікальным ляндшафце вядуць лесавозную дарогу коштам 2 мільёны рублёў, якую зьбіраюцца скончыць да верасьня 2018 года. Грошы на будаўніцтва гэтай «Лесагаспадарчай дарогі № 3» выдзеліў Мінлясгас. Маршрут – ад вёскі Карма на поўнач заказьніка да рэчкі Ствіга, дзе будзе жалезабэтонны мост.

АПБ лічыць: трэба неадкладна прыпыніць будоўлю і перагледзець будаўнічы праект і яго экалягічную экспэртызу. Пабудаваную праз балота частку дарогі трэба ліквідаваць. Адпаведныя запыты накіраваны ў пракуратуру і Мінпрыроды.
У пэрспэктыве Альманскія балоты варта зрабіць запаведнікам, бо статус заказьніка рэспубліканскага значэньня не забараняе весьці тут гаспадарчую дзейнасьць.

У Беларусі ўсяго 4% балотаў. Ненармальна, што пакуль за вялікія грошы ў адным месцы спрабуюць аднавіць адны (хаця балоты адновяцца толькі праз тысячы гадоў), недзе разбураюцца іншыя. Праграма будаўніцтва лясных дарог такім чынам можа пагражаць захаваньню дзікай прыроды Беларусі.

Цяпер абмяркоўваецца ўключэньне ўсяго Прыпяцкага Палесься ў Сьпіс усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА. У наступным годзе пачнецца падрыхтоўка намінацыі, каб унесьці Прыпяцкае Палесьсе, якое ўключае і Альманскія балоты, у гэты сьпіс.

У далучаным гукавым файле спэцыяліст па прыродаахоўным пытаньням ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сямён Левы тлумачыць у чым унікальнасьць Альманскіх балотаў і чаму нельга парушаць іх стан.

ав/ptushki.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт