Інвэстары баяцца гульняў амэрыканскага прэзыдэнта Д. Трампа
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
29.06.2018 14:02
Расьце боязь, што гандлёвая вайна можа пераўтварыцца ў валютную вайну.
pixabay.com
У Польшчы даражэе валюта. Курс эўра самы высокі за апошнія паўгоду, злоты ўсё слабейшы – чытаем у выданьні «Gazeta Wyborcza». Польская валюта страчвае сваю пазыцыю праз боязі наконт магчымай рэцэсіі ў ЗША, якая выклікала б падзеньне эканамічнага росту па ўсім сьвеце.
Рынкі дрыжаць ад самой думкі, што гульні Дональда Трампа ў канцы канцоў аслабяць глябальны эканамічны рост. Інвэстары баяцца, таму яны неахвотна ўкладваюць свае сродкі ў рызыкоўныя інвэстыцыі.
Разгубленасьць інвэстараў расьце. Быццам бы ўчора прэзыдэнт Трамп стараўся больш мякка выказвацца пра пазыцыю ЗША ў адносінах Кітая наконт гандлёвага канфлікту, але празь некалькі гадзін яго дарадчык заявіў, што ня можа быць гаворкі пра нейкія саступкі.
Расьце боязь, што гандлёвая вайна можа пераўтварыцца ў валютную вайну. Кітайскае Міністэрства па пытаньнях гандлю заявіла, што калі ЗША ўвядзе абвастрэньні супраць кітайскіх фірмаў, якія працуюць у ЗША, то Пэкін прыме адэкватнае рашэньчне. Акрамя таго, эканамісты выказваюць боязі, што эўрапейская эканоміка таксама пакрысе ідзе ў напрамку запавольваньня. У часы крызысу многія інвэстары ахвотней укладваюць грошы ў амэрыканскія аблігацыі, а не ў польскія або вугорскія.
Gazeta Wyborcza/нг