У Малым Трасьцянцы адбылося адкрыцьцё памятнай пліты мэмарыльных могілак «Благаўшчына». Мэмарыяльны комплекс аб'ядноўвае месцы масавага зьнішчэньня людзей нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: лягер сьмерці з аднайменнай назвай «Трасьцянец», урочышча Шашкоўка (крэматорый яма-печ), урочышча Благаўшчына (34 брацкія магілы).
«Трасьцянец» – адно з найбуйнейшых месцаў масавага зьнішчэньня нацыстамі грамадзянскага насельніцтва ў 1941-1944 гадах. Па колькасьці ахвяр ён знаходзіцца на чацьвёртым месцы пасьля лягераў сьмерці «Асьвенцым», «Майданэк» і «Трэблінка». У «Трасьцянцы» загінулі жыхары Беларусі, іншых савецкіх рэспублік, дэпартаваныя грамадзяне заходнеэўрапейскіх дзяржаў, уключаючы Аўстрыю, Нямеччыну, Чэхаславакію. Па афіцыйных дадзеных, у «Трасьцянцы» абарвалася жыцьцё больш за 200 тыс. чалавек з розных краін.
На ўрачыстасьці прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнты Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен і Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Запрошаным быў таксама прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, але ад яго імя ў Менск прыбыў кіраўнік канцылярыі міністар Кшыштаф Шчэрскі. Ён прачытаў ліст ад польскага прэзыдэнта.
Перад урачыстасьцямі ў Малым Трасьцянцы міністар Шчэрскі наведаў Курапаты.
К. Шчэрскі: Гэты візыт ад імя прэзыдэнта Польшчы – вельмі эмацыйны, кранальны, паколькі мы ўшаноўваем памяць ахвяр таталітарызмаў. Я таксама ўсклаў кветкі ў Курапатах, дзе пахаваныя ахвяры НКУС, ахвяры савецкага таталітарызму. А ў Малым Трасьцянцы я ўшаноўваю ахвяр другой вялікай злачыннай ідэалёгіі, якой быў нямецкі нацызм. Вельмі важна, каб у кожным месцы, дзе польскія грамадзяне былі ахвярамі, было чуваць польскі голас. Гэта наш абавязак – шанаваць пралітую кроў польскіх грамадзян, ня важна ад чыіх рук яны загінулі. Гэта фундамэнтальная рэч. Таму прэзыдэнт Анджэй Дуда прыняў рашэньне, што яго прадстаўнік прыедзе ў Малы Трасьцянец. Ён таксама папрасіў ускласьці вянок у Курапатах. Я спадзяюся, што ідучы шляхам супольнай памяці мы здолеем з кожным чарговым народам будаваць масты і супольную памяць, бо гэта вельмі важна. Таксама я спадзяюся, што кожныя чарговыя перамовы з беларускім бокам наблізяць нас да моманту, калі я змагу паведаміць пра візыт Анджэя Дуды ў Беларусь.
«Трасьцянец – гэта Галгофа ХХ стагодзьдзя», – падкрэсьліў на ўрачыстасьці мітрапаліт менскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Т. Кандрусевіч: Уся Другая сусьветная вайна была вялікім няшчасьцем. Вядома, што такіх канцлягераў у Эўропе было вельмі шмат. Трасьцянец – чацьвёрты па велічыні. У Беларусі ўпершыню адбываецца адкрыцьцё падобнага мэмарыялу на такім афіцыйным, высокім узроўні. Прыехалі прэзыдэнты і прадстаўнікі краін, грамадзяне якіх загінулі ў гэтым месцы. Гэта наш абавязак знаходзіцца тут. Неабходна памятаць пра нашыя карані, пра нашую гісторыю. Гісторыя – гэта маці, якая нас вучыць. Калі мы ня памятаем гісторыі, сваіх каранёў, то для нас гэта дрэнна.
«Гісторыя «Трасьцянца» і яго ахвяр занадта доўга была белай плямай на карце памяці Заходняй Эўропы», – заявіў прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэл, выступаючы на мітынгу-рэквіеме на тэрыторыі былога лягера сьмерці «Трасьцянец». «Людзі ведаюць »Асьвенцым«, і гэта важна. Але на фоне »Асьвенцыма« на задні плян часта сыходзяць назвы іншых, ня менш жудасных месцаў. І існуе небясьпека, што забыцьцё назваў канцэнтрацыйных лягераў і лягераў сьмерці можа прывесьці да страты памяці аб незьлічоных ахвярах і гіганцкіх маштабах зьнішчэньня», – заявіў Аляксандар Ван дэр Бэл.
Minister Krzysztof Szczerski złożył kwiaty na cmentarzu w Kuropatach. fot. Marcin Wojciechowski/ MSZ
У Малым Трасьцянцы адбылося адкрыцьцё памятнай пліты мэмарыльных могілак «Благаўшчына». Мэмарыяльны комплекс аб'ядноўвае месцы масавага зьнішчэньня людзей нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: лягер сьмерці з аднайменнай назвай «Трасьцянец», урочышча Шашкоўка (крэматорый яма-печ), урочышча Благаўшчына (34 брацкія магілы).
«Трасьцянец» – адно з найбуйнейшых месцаў масавага зьнішчэньня нацыстамі грамадзянскага насельніцтва ў 1941-1944 гадах. Па колькасьці ахвяр ён знаходзіцца на чацьвёртым месцы пасьля лягераў сьмерці «Асьвенцым», «Майданэк» і «Трэблінка». У «Трасьцянцы» загінулі жыхары Беларусі, іншых савецкіх рэспублік, дэпартаваныя грамадзяне заходнеэўрапейскіх дзяржаў, уключаючы Аўстрыю, Нямеччыну, Чэхаславакію. Па афіцыйных дадзеных, у «Трасьцянцы» абарвалася жыцьцё больш за 200 тыс. чалавек з розных краін.
На ўрачыстасьці прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнты Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен і Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. Запрошаным быў таксама прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, але ад яго імя ў Менск прыбыў кіраўнік канцылярыі міністар Кшыштаф Шчэрскі. Ён прачытаў ліст ад польскага прэзыдэнта.
Перад урачыстасьцямі ў Малым Трасьцянцы міністар Шчэрскі наведаў Курапаты.
Кшыштаф Шчэрскі ўскладвае кветкі каля крыжа ў Курапатах.
К. Шчэрскі: Гэты візыт ад імя прэзыдэнта Польшчы – вельмі эмацыйны, кранальны, паколькі мы ўшаноўваем памяць ахвяр таталітарызмаў. Я таксама ўсклаў кветкі ў Курапатах, дзе пахаваныя ахвяры НКУС, ахвяры савецкага таталітарызму. А ў Малым Трасьцянцы я ўшаноўваю ахвяр другой вялікай злачыннай ідэалёгіі, якой быў нямецкі нацызм. Вельмі важна, каб у кожным месцы, дзе польскія грамадзяне былі ахвярамі, было чуваць польскі голас. Гэта наш абавязак – шанаваць пралітую кроў польскіх грамадзян, ня важна ад чыіх рук яны загінулі. Гэта фундамэнтальная рэч. Таму прэзыдэнт Анджэй Дуда прыняў рашэньне, што яго прадстаўнік прыедзе ў Малы Трасьцянец. Ён таксама папрасіў ускласьці вянок у Курапатах. Я спадзяюся, што ідучы шляхам супольнай памяці мы здолеем з кожным чарговым народам будаваць масты і супольную памяць, бо гэта вельмі важна. Таксама я спадзяюся, што кожныя чарговыя перамовы з беларускім бокам наблізяць нас да моманту, калі я змагу паведаміць пра візыт Анджэя Дуды ў Беларусь.
«Трасьцянец – гэта Галгофа ХХ стагодзьдзя», – падкрэсьліў на ўрачыстасьці мітрапаліт менскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Т. Кандрусевіч: Уся Другая сусьветная вайна была вялікім няшчасьцем. Вядома, што такіх канцлягераў у Эўропе было вельмі шмат. Трасьцянец – чацьвёрты па велічыні. У Беларусі ўпершыню адбываецца адкрыцьцё падобнага мэмарыялу на такім афіцыйным, высокім узроўні. Прыехалі прэзыдэнты і прадстаўнікі краін, грамадзяне якіх загінулі ў гэтым месцы. Гэта наш абавязак знаходзіцца тут. Неабходна памятаць пра нашыя карані, пра нашую гісторыю. Гісторыя – гэта маці, якая нас вучыць. Калі мы ня памятаем гісторыі, сваіх каранёў, то для нас гэта дрэнна.
«Гісторыя «Трасьцянца» і яго ахвяр занадта доўга была белай плямай на карце памяці Заходняй Эўропы», – заявіў прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэлен, выступаючы на мітынгу-рэквіеме на тэрыторыі былога лягера сьмерці «Трасьцянец». «Людзі ведаюць «Асьвенцым», і гэта важна. Але на фоне «Асьвенцыма» на задні плян часта сыходзяць назвы іншых, ня менш жудасных месцаў. І існуе небясьпека, што забыцьцё назваў канцэнтрацыйных лягераў і лягераў сьмерці можа прывесьці да страты памяці аб незьлічоных ахвярах і гіганцкіх маштабах зьнішчэньня», – гаварыў прэзыдэнт Аўстрыі.
ав