У Польшчы неўзабаве выдадуць падручнікі для беларускіх ліцэяў 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.06.2018 17:59
                    
                    Канцэпцыя ўжо ёсьць, можна пачынаць пісаць – настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі. 
                
                         Настаўнік беларускай мовы ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы (Беласточчына) Ян Карчэўскі  Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэформа сярэдняй адукацыі ў Польшчы выклікала неабходнасьць выданьня новых падручнікаў, у тым ліку па беларускай мове для новага чатырохгадовага ліцэю.
Актуальна для ліцэістаў першага й другога клясаў існуюць выдадзеныя некалькі гадоў таму падручнікі па беларускай мове.
Нагадаем, у Польшчы сярэдняя адукацыя складаецца з дзьвюх ступеней: васьмігадовай базавай школы й чатырохгадовага ліцэю.
Паводле Яна Карчэўскага, настаўніка беларускай мовы ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы на Беласточчыне, Міністэрства адукацыі Польшчы згадзілася, каб моладзь вучылася па гэтых падручніках таксама ў новым ліцэі.
Існуе аднак пільная неабходнасьць падрыхтоўкі новых падручнікаў для трэцяга й чацьвёртага клясаў. Канцэпцыя ўжо ёсьць, можна пачынаць пісаць – гаворыць Ян Карчэўскі. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце далучаны гукавы файл