Logo Polskiego Radia
Print

Падробкі забіраюць у польскага гандлю 5 млдр эўра

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2018 15:37
Найбольшыя страты нясуць вытворцы лекаў, вопраткі, віна, спіртных напіткаў, касмэтыкі й смартфонаў.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Штогод з-за продажу падробленых тавараў польскі гандлёвы сэктар траціць 11,5 млд злотых (5 млдр эўра). Гэта вынікае з найноўшай справаздачы Эўрапейскага інстытуту абароны інтэлектуальнай уласнасьці (EUIPO). Найбольшыя страты нясуць вытворцы лекаў, вопраткі, віна, спіртных напіткаў, касмэтыкі й смартфонаў. Падробкі шкодзяць таксама дзяржаўнаму бюджэту, бо злачынцы ня плацяць падаткаў.

10% эўрапейцаў прызнаецца, што сьвядома купляюць падробленыя тавары, бо арыгінальныя для іх надта дарагія.

Польская паліцыя й мытнікі вядуць барацьбу супраць падробак, але гэта сызыфава праца. Кантрабандысты дзеляць грузы на меншыя, мяняюць шляхі перавозкі й пераносяць бізнэс у інтэрнэт.

Падробкі наносяць ня толькі фінансавую шкоду, але таксама здароўю, у прыватнасьці, не ліцэнзаваныя лекі ці цацкі для дзяцей са шкодных матэрыялаў.

Як вырашыць праблему? Найперш неабходна палепшыць пасьпяховасьць дзеяньняў мытнікаў, таму што рашучая бальшыня падробак завозіцца звонку. Інстытут ЭЗ па інтэлектуальнай уласнасьці (EUIPO) раскрыў кантрабандны шлях зь Віетнаму ў Польшчу, па якому пастаўляліся цыгарэты. Але пры гэтым неабходная большая сьвядомасьць грамадзян. Эўрапейскі інстытут інтэлектуальнай уласнасьці падкрэсьлівае, што фальсыфікаты даюць спажыўцу больш шкоды чым карысьці. А вытворцы замест таго, каб засяродзіцца на паляпшэньні сваіх тавараў, вымушаныя больш інвэставаць у барацьбу з падробкамі.

Dziennik. Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт