Dziennik Gazeta Prawna
Падчас заўтрашняга рэфэрэндуму ірляндцы аддадуць свае галасы «за» ці «супраць» зьмены ў Канстытуцыі ў справе абортаў. Гаворка пра запіс з 1983 году, які ставіць на роўні правы маці і плоду. Запіс трапіў у Канстытуцыю таксама ў выніку рэфэрэндуму. Цяпер ірляндцы вырашаць, ці яны хочуць выкрасьліць гэты запіс з Канстытуцыі і такім чынам адчыніць дарогу да лібэралізацыі абортаў.
Паводле апытаньня, перавага знаходзіцца на боку прыхільнікаў больш лібэральнага закону. Вынік рэфэрэндуму ўсё ж цяжка прадбачыць, паколькі цягам апошніх тыдняў перавага прыхільнікаў спыненьня цяжарнасьці паступова зьмяншалася. У гэтым вялікая заслуга актывістаў, якія хочуць пакінуць запісы бяз зьмен. Яны разьвярнулі бясьпечную кампанію, ходзячы ад дзьвярэй да дзьвярэй, стараючыся пераканаць асабліва тых, хто яшчэ не прыняў рашэньня.
Лягер прыхільнікаў лібэралізацыі закону мае на сваім боку многіх вядомых актораў і музыкаў.
Ніводзін з бакоў ня хоча саступаць, паколькі ўсе памятаюць рэфэрэндум трохгадовай даўніны ў справе легалізацыя аднаполых шлюбаў. Тады прыхільнікі такіх шлюбаў пачыналі са значна большай перавагай, чаго не было бачна ў выніках галасаваньня. Усё ж цяпер вынікі апытаньня даюць вельмі падобныя шанцы, тым больш мабілізацыя значна большая.
У выпадку, калі ірляндцы прагаласуюць за лібэралізацыю закону аб абортах, урад плянуе прыняць закон, згодна з якім аборт будзе магчымым па любой прычыне да 12 тыдня цяжарнасьці, а калі будуць рэзкія прычыны – да 24 тыдня. Аборты будуць фінансавацца дзяржавай. Цяперашні закон у Ірляндыі вельмі суровы. Паводле статыстыкі, у 2016 годзе ў Ірляндыі цяжарнасьць была спыненая толькі 26 разоў.
Dziennik Gazeta Prawna: Падчас заўтрашняга рэфэрэндуму ірляндцы аддадуць свае галасы «за» ці «супраць» зьмены ў Канстытуцыі ў справе абортаў. Гаворка пра запіс з 1983 году, які ставіць на роўні правы маці і плоду. Запіс трапіў у Канстытуцыю таксама ў выніку рэфэрэндуму. Цяпер ірляндцы вырашаць, ці яны хочуць выкрасьліць гэты запіс з Канстытуцыі і такім чынам адчыніць дарогу да лібэралізацыі абортаў.

ав