У Польшчы інвэстуюць у разьвіцьцё сонечнай энэргетыкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        03.04.2018 16:12
                    
                                 
                
                
                    Праз некалькі гадоў у Польшчы электрычнасьць будуць вырабляць з энэргіі сонца. 
                
                
                    
                         Foto: Photo Ceinturion/Wikimedia Commons (CC BY-SA 3.0)
Foto: Photo Ceinturion/Wikimedia Commons (CC BY-SA 3.0)
                     
                
                
                
               
                
                         Тэму асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».
Да нядаўняга часу сонечныя электрастанцыі былі недаацэненыя ў Польшчы. Цяпер сытуацыя зьмяняецца, у бліжэйшыя гады чакаецца значны рост магутнасьцяў у гэтым сэктары, піша польскае выданьне. На пачатку 2020-х гадоў сонечная энэргія стане адной з ключавых крыніц абнаўляльнай энэргіі ў гэтай краіне. У першую чаргу дзякуючы адмысловай дзяржаўнай праграме, якая прадугледжвае падпісаньне кантракту на набыцьцё электраэнэргіі з сонечных батарэй на бліжэйшыя 15 гадоў з гарантаванай цаной. Цяпер ладзіцца тэндэр на выбар пастаўшчыка энэргіі, піша выданьне.
Газэта зазначае, што ў выніку рэалізацыі кантракта фотавальтаіка выйдзе на пазыцыі аднаго з лідараў у галіне экаэнэргетыкі ў Польшчы. На сёньняшні дзень фотавальтаіка значна саступае ветравым электрастанцыям. Яны маюць вытворчыя магутнасьці сёньня на ўзроўні 5,8 тысяч МВ, а фотавальтаіка - толькі каля 280 МВ моцы.
Да 2020 года ў Польшчы павінны зьявіцца сонечныя магутнасьці на ўзроўні каля 2 тысяч МВ. Паводле падлікаў Інстытута ўзнаўляльнай энэргетыкі, у 2022-24 гадах фотавальтаіка ў Польшчы будзе вырабляць электрычнасьць таньнейшую, чым на вугальных электрастанцыях, падсумоўвае выданьне.
юл