Logo Polskiego Radia
Print

Бруднае паветра псуе ня толькі здароўе, але і маральнасьць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.03.2018 12:42
Ёсьць прамая залежнасьць паміж узроўнем забруджаньня паветра і колькасьцю злачынстваў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

Забруджанае паветра, якім прыходзіцца пастаянна дыхаць жыхарам многіх гарадоў, гэта праблема грамадзкага здароўя, але ня толькі. Навукоўцы дадалі да гэтага яшчэ адзін аспэкт – піша «Gazeta Wyborcza». На падставе сабраных дадзеных з амэрыканскіх гарадоў, вучоныя прыйшлі да высновы, што ёсьць прамая залежнасьць паміж узроўнем забруджаньня паветра і колькасьцю злачынстваў. Яны заўважылі, што тады, калі паветра ў Лос-Анжэлесе было выключна брудным, лічба супрацьпраўных крымінальных дзеяньняў расла на 6,1%.

Экспэрымэнты пацьвердзілі гіпотэзу, што бруднае паветра павышае стан занепакаеньня і нэрвовасьці, а гэта можа стаць прычынай неэтычных паводзін. Вядома таксама, што менш злачынстваў здараецца, калі навокал шмат сьвятла, людзі больш схільныя да неэтычных паводзін у цёмным памяшканьні. У сваю чаргу забруджанае паветра менш празрыстае, паяўляецца цёмны туман. Таму смог можа павышаць у людзей пачуцьцё ананімнасьці і схіляць іх да неэтычных дзеяньняў.

У Польшчы зімой смог становіцца адной з важнейшых тэмаў у СМІ. Апошнім часам Вроцлаў заваяваў ганебнае званьне самага забруджанага гораду на сьвеце. Польшча знаходзіцца сярод краін з самым брудным паветрам. Абмен старых печак, падключэньне кватэр да цэнтральнага абагрэву, шырокае карыстаньне гарадзкім транспартам палепшыць якасьць паветра. Чыстае паветра ня толькі палепшыць наша здароўе, але таксама павысіць узровень бясьпекі і сумленнасьці.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт