Жанчын у Сырыі прымушаюць плаціць за ежу сэксам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        28.02.2018 17:04
                    
                                 
                
                
                    Ананімна супрацоўнікі гуманітарных арганізацый пацьвярджаюць, што так адбываецца.
                
                
                    
                         fot. www.pah.org.pl
fot. www.pah.org.pl
                     
                
                
                
               
                
                         У Сырыі мясцовыя дыстрыб’ютары прадуктаў, пастаўленых міжнароднымі арганізацыямі, прымушаюць сырыйскіх жанчын за ежу аказваць сэксуальныя  паслугі. Пра справу паведаміла Бі-Бі-Сі. Ананімна супрацоўнікі гуманітарных арганізацый пацьвярджаюць, што некаторыя сырыйкі з-за гэтага не прыходзяць за прадуктамі. Міжнародныя арганізацыі мусяць прыкідвацца, што ня ведаюць аб гэтым, бо ў ваенных раёнах ім нельга падвяргаць пагрозе жыцьцё сваіх супрацоўнікаў, таму яны вымушаныя супрацоўнічаць з мясцовымі.
Абвінавачаньні пацьвярджаюцца справаздачай АНН-аскіх арганізацый з канца сьнежня пра насільле ў дачыненьні да сырыйскіх жанчын. У дакумэнце напісана, што мясцовыя пастаўшчыкі развоцяць прадукты па дамах, а іх выдачу ставяць у залежнасьць ад таго, ці жанчына пагодзіцца на сэкс. «Харчы рэдка выдаюць бясплатна, пераважна трэба за іх заплаціць грашыма або целам», – пішуць аўтары справаздачы.
Прадстаўнікі ААН-аўскіх арганізацый у Сырыі тлумачаць, што яны чулі пра такія выпадкі, але мясцовыя партнёры гэтага не пацьвярджаюць. Абвінавачваньні не былі настолькі канкрэтныя, каб распачаць якія –небудзь дзеяньні.
Gazeta Wyborcza/яс