Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь падатная на дэзінфармацыю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.02.2018 15:56
  • Беларусь падатная.mp3
Асабліва, калі гэтая пагроза сыходзіць з суседняй Расеі.
Foto: pixabay.com/CC0

Барацьба з фэйкамі ды дэзінфармацыяй становіцца адной з важных задач для дзяржаў Цэнтральнай Эўропы. Ці бачаць гэтую небясьпеку ў Беларусі?

Доўгія гады афіцыйны Менск інфармацыйную пагрозу бачыў перад усім з Захаду. У выніку ўлады інтэгравалі Беларусь у расейскую інфармацыйную прастору. Сёньня 70% беларусаў глядзяць расейскія ці гібрыдныя «беларуска-расейскія» каналы. 40% беларусаў вераць інфармацыі, што трансьліруюць расейскія СМІ. Гэты ўплыў робіць Беларусь вельмі падалівай на расейскую дэзінфармацыю.

За апошнія гады, асабліва пасьля анэксіі Крыму ды вайны ва Ўкраіне, дэзінфармацыя ды распаўсюд фэйкаў праз сацыяльныя сеткі стаў адным з інструмэнтаў узьдзеяньня для Расеі на суседнія краіны.

Наколькі гэта сур’ёзная пагроза для Беларусі, і што можна зрабіць, каб абараніцца ад яе? Пры гэты мы размаўляем з аналітыкам ЕАST цэнтру Андрэй Елісееў.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт