Беларусь рызыкуе застацца без «доступу да мора»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.02.2018 18:12
Апошнія гады Менск будаваў эфэктыўную палітыку доступу да мора праз кантакты з суседзямі.
Foto: pixabay.com/CC0
Клайпеда, Вэнтспілс ды Адэса былі дарогай у сьвет для Беларусі, якае ня мае свайго выхаду да мора. Аднак цяпер рэгіянальнае супрацоўніцтва пагаршаецца, што можа значна падарваць беларускі сувэрэнітэт, перакананы экспэрт.
За апошнія гады Беларусь пабудавала схему паставак свае тавары прыз парты суседніх краін. У першую чаргу праз летувіскую Клайпеду, дзе адзін з беларускіх флягманаў экспарту – «Беларуськалій» – набыла 30%долю тэрмінала ў тамтэйшым парту. Таксама пастаўкі беларускіх тавараў за мяжу ідуць і праз латвійскія Вэнтспілс ды Рыгу. Два гады таму беларускія нафтапрадукты пачалі ісьці на экспарт праз тэрміналы латыскіх партоў. У плянах было выйсьці на ўкраінскую Адэсу. Нават пайшлі размовы пра пастаўкі альтэрнатыўнай нафты ў Беларусь менавіта праз Адэсу.
Аднак апошнім часам беларускія ўлады пачалі заварочваць сваю палітыку па пашырэньні шляхоў доступу да мора праз іншыя краіны рэгіёны: Польшчу ды Украіну. Пагаршаюцца адносіны з Летувой, дзе Беларусь бачыцца як пагроза з боку кіраўніцтва дадзенай дзяржавы.
Гэта ўсё аслабляе пазыцыю Беларусі ды спрыяе інтарэсам Крамля, мяркуе аналітык Цэнтру Астрагорскага Сяргей Богдан.
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Больш падрабязна на гэтую тэму чытайце тут