Logo Polskiego Radia
Print

Эканамісты ў Давос: Ідзе крызыс

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.01.2018 11:42
Наступны эканамічны крызыс можа выбухнуць у нечаканым месцы.
Photo: pixabay.com/CC0

Gazeta Wyborcza
Эканамісты ў Давос: Ідзе крызыс
«Наступны эканамічны крызыс можа выбухнуць у нечаканым месцы. У нас менш сродкаў чым у 2017 годзе, каб яго затрымаць», – папярэджваюць эканамісты на Сусьветным эканамічным форуме ў Давос.
Каньюнктура ў сьвеце, у тым ліку ў Польшчы, як і ў большасьці іншых краін, дасканалая. Фірмы разьвіваюцца, атрымліваюць новыя заказы, працаўладкоўваюць людзей. Паводле МВФ, тэмп росту сусьветнага ВУП складзе ў бягучым годзе 3,9%, найбольш за апошнія сем гадоў. У аўторак сусьветныя біржы білі рэкорды.
Многія дасьведчаныя экспэрты і банкіры ўсё ж гавораць пра боязі і малююць чорны сцэнар. Наступны фінансавы крызыс ня мусіць быць за гарамі, ён можа паявіцца ў нечаканым месцы. Трывожным сыгналам зьяўляецца сьляпая эўфарыя, якая запанавала на рынку. «Калі людзі такія шчасьлівыя і добра бачаць сваю будучыню, то заўсёды здараецца нешта кепскае», – адзначалі экспэрты ў Давос.
Джэс Стэлі, старшыня фінансавага холдынгу Barclays, бачыць падабенства паміж сёньняшняй сытуацыяй і 2006 годам, калі эканамічны рост таксама быў дасканалым. «Тады мы таксама былі перакананыя, што разгадалі загадку крызысаў», – гаворыць Стэлі. Добрае самаадчуваньне закончылася, калі некалькі месяцаў пазьней выбухнуў балючы і доўгі крызыс.

Gazeta Wyborcza: «Наступны эканамічны крызыс можа выбухнуць у нечаканым месцы. У нас менш сродкаў чым у 2007 годзе, каб яго затрымаць», – папярэджваюць эканамісты на Сусьветным эканамічным форуме ў Давос.

Каньюнктура ў сьвеце, у тым ліку ў Польшчы, як і ў большасьці іншых краін, дасканалая. Фірмы разьвіваюцца, атрымліваюць новыя заказы, працаўладкоўваюць людзей. Паводле МВФ, тэмп росту сусьветнага ВУП складзе ў бягучым годзе 3,9%, найбольш за апошнія сем гадоў. У аўторак сусьветныя біржы білі рэкорды.

Многія дасьведчаныя экспэрты і банкіры ўсё ж гавораць пра боязі і малююць чорны сцэнар. Наступны фінансавы крызыс ня мусіць быць за гарамі, ён можа паявіцца ў нечаканым месцы. Трывожным сыгналам зьяўляецца сьляпая эўфарыя, якая запанавала на рынку. «Калі людзі такія шчасьлівыя і добра бачаць сваю будучыню, то заўсёды здараецца нешта кепскае», – адзначалі экспэрты ў Давос.

Джэс Стэлі, старшыня фінансавага холдынгу Barclays, бачыць падабенства паміж сёньняшняй сытуацыяй і 2006 годам, калі эканамічны рост таксама быў дасканалым. «Тады мы таксама былі перакананыя, што разгадалі загадку крызысаў», – гаворыць Стэлі. Добрае самаадчуваньне закончылася, калі некалькі месяцаў пазьней выбухнуў балючы і доўгі крызыс.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт