Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўскладніліся правілы па працаўладкаваньні замежнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.01.2018 15:29
Памяняліся правілы прыёму на працу па заяве ды ўведзены новы від дазволу на сэзонную працу.
www.pixabay.com

Прадпрымальнікі, якія ўсё часьцей шукаюць працаўнікоў сярод украінцаў, беларусаў, расейцаў і іншых дзяржаваў з-за ўсходняй мяжы краіны, павінны ведаць, што цяпер рэгістрацыя працаўніка не адбываецца настолькі хутка і проста, як раней.

З пачаткам гэтага году памяняліся правілы прыёму на працу па заяве ды ўведзены новы від дазволу на сэзонную працу ў Польшчы.

Цяпер, каб наняць замежніка на працу, фірма павінна падаць некалькі дакумэнтаў, а не адзін, як дагэтуль. Працадаўца павінны аплаціць заяву і чакаць, пакуль Павятовая ўправа працы (ПУП) праверыць дадзеныя. Такім чынам значна падоўжыўся час атрыманьня дазволу. "Наняць на працу замежніка стала намнога больш складана", – зазначае Давід Сэйфэрт, старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі цэнтраў занятасьці. Ён таксама падкрэсьлівае, што надта мала чыноўнікаў разглядае заявы на працаўладкаваньне.

Чыноўнікі, бывае, таксама ўскладняюць працэс, выстаўляючы дадатковыя незаконныя патрабаваньні - напрыклад, патрабуюць далучыць здымак іншаземца.

А Цэнтры занятасьці таксама наракаюць, што самі працадаўцы зацягваюць справу, падаюць дрэнна запоўненыя дакумэнты.

Якія дакумэнты дазваляюць іншаземцу працаваць у Польшчы?

Гэта:

* дазвол на працу, які выдае ваявода па просьбе працадаўцы, калі іншаземец працуе на штаце;

*дазвол на часовае знаходжаньне ў Польшчы і працу, які выдае ваявода па просьбе замежніка;

*дазвол на сэзонную працу, які выдае стараста па просьбе працадаўцы для працы ў сельскай гаспадарцы і турызьме на 9 месяцаў;

*заява, якую працадаўца рэгіструе ў паветавым цэнтры занятасьці. Заява дзейнічае ў выпадку грамадзян Расеі, Беларусі, Украіны, Армэніі, Грузіі і Малдовы, і дазваляе працаваць без дазволу цягам 6 месяцаў на працягу году.

Dziennik.Gazeta Prawna/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт