Logo Polskiego Radia
Print

Хто атрымлівае афіцыйныя ўзнагароды ад Лукашэнкі?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2018 14:44
  • Узнагароды Лукашэнкі.mp3
Асабістыя інтарэсы прэзыдэнта, такія як сельская гаспадарка і хакей, часта вызначалі, хто атрымлівае дзяржузнагароды.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ

За апошнія два дзесяцігодзьдзі асабістыя інтарэсы і захапленьні прэзыдэнта, такія як сельская гаспадарка і хакей, часта вызначалі, хто атрымлівае дзяржаўныя ўзнагароды. Сярод замежных грамадзянаў высокія ўзнагароды ў асноўным атрымлівалі грамадзяне Расеі, як правіла са складу кіроўнай эліты.
Апроч таго, урад прысуджае ўзнагароды толькі работнікам дзяржаўных устаноў, а ўнёсак беларускай грамадзянскай супольнасьці ў разьвіцьцё краіны застаецца непрызнаным.
Кім былі асноўныя ляўрэаты на працягу двух дзесяцігодзьдзяў? Якія недахопы палітыкі ўзнагароджаньня ў Беларусі? На гэтыя пытаньні адказвае каардынатар праектаў Цэнтра Астрагорскага ў Беларусі і навуковы супрацоўнік Інстытута «Палітычная сфэра» Вадзім Смок.
Узнагародаў у Беларусі шмат. Аднак прызнаньне найвышэйшых з іх адлюстроўвае пэўныя тэндэнцыі.
В. Смок: Заўважаецца моцны ўплыў асабістых хобі Лукашэнкі. Напрыклад, з 11 ордэнаў «Герой Беларусі» (самы вышэйшы ордэн у краіне) чатыры з іх атрымалі прадстаўнікі сельскай гаспадаркі. Вядома, што прэзыдэнт вельмі цікавіцца гэтай сфэрай, паколькі сам у ёй працаваў. Таксама ёсьць узнагароды для людзей спорту. Другі па значнасьці ордэн «Айчыны» таксама атрымалі людзі з сельскай гаспадаркі і спорту. Калі казаць пра ордэн «Дружбы народаў», які надаецца прадстаўнікам іншых дзяржаваў, то там абсалютная большасьць нададзеная грамадзянам Расея. І гэта звычайна прадстаўнікі палітычных эліт. Другое месца па значнасьці займаюць кітайцы. Калі казаць пра ордэн «Францыска Скарыны», ордэн у сфэры культуры, то сярод замежных грамадзян дамінуюць расейцы. Прычым, яго атрымлівалі шэраг расейскіх поп-выканаўцаў, у той час як адзіная нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч ордэнам не ўзнагароджаная.
Улады цалкам ігнаруюць незалежны сэктар ва ўсіх сфэрах. Узнагароды атрымліваюць толькі прадстаўнікі афіцыйных дзяржаўных установаў. Безумоўна, Беларусь павінна рэфармаваць сыстэму ўзнагароджаньня – гаворыць Вадзім Смок.
В. Смок: Калі краіна дэкляруе, што ў яе ёсьць шмат вэктараў разьвіцьця, што заходні вэктар ня менш важны за ўсходні, то неабходна прынамсі з найбліжэйшымі суседзямі наладзіць культурныя, гуманітарныя сувязі і прызнаць гэта ўзнагародамі. Узнагароды для асоб, напрыклад, з Летувы, Польшчы, амаль адсутнічаюць. Па-другое, трэба прызнаць, што частка грамадзтва, якая не зьяўляецца дзяржаўнымі інстытутамі, таксама шмат што робіць для разьвіцьця Беларусі. І іх таксама трэба пачаць уключаць у сьпісы ўзнагародаў. Спэцыфіка беларускай дзяржавы такая, што яна пакуль ня можа гэтага зрабіць, але гэта важна для інтэграцыі грамадзтва. Натуральна, трэба зьмяншаць долю расейцаў сярод узнагароджаных асоб.
Трэба вызначыць аб’ектыўныя крытэры для ўзнагароджаньня, каб пазьбягаць асабістага ўплыву палітыкаў на вызначэньне ляўрэатаў, як цяпер адбываецца з Лукашэнкам – падводзіць вынік Вадзім Смок.

ав

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт