Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі палітоляг: Польшча будзе магутнай дзяржавай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.01.2018 14:09
Д. Фрыдман кажа між іншым пра прычыны канфлікту паміж уладамі ЭЗ і Польшчы.
Politologe und Gründer des privaten Nachrichtendienstes Stratfor George FriedmanPolitologe und Gründer des privaten Nachrichtendienstes Stratfor George FriedmanPhoto:Luc Van Braekel/flickr.com/Commercial use allowed

Выданьне «Sieci» друкуе вялікае інтэрвію з вядомым амэрыканскім палітолягам Джорджам Фрыдманам (George Friedman - на здымку). Ён кажа, што Польшча становіцца ўсё больш магутнай дзяржавай у сваім рэгіёне, і таму многія заходнія краіны шукаюць падстаў, каб выступаць супраць яе. Слабага ня б'юць, а Польшча зьяўляецца цяпер лідарам дзяржаў, якія супраціўляюцца адносна агульнага разуменьня Эўрапейскага Зьвязу, гэта значыць, таго, чым паводле лібэральных эўрапейскіх эліт павінна быць супольнасьць.

Польшча, якая столькі гадоў не была незалежнай краінай, ня захоча прадаць цяпер свайго сувэрэнітэту за пару эўра. Фрыдман кажа: Вы пражывяце і без датацыі з ЭЗ, якія супольнасьць пагражае ў вас адабраць. Эўрапейскія бюракраты гэтага не разумеюць, таму пужаюць вас адабраньнем грошай.

Ці Польшча павінна баяцца Расеі? Адзінае, што расейцы ўмеюць рабіць выдатна, гэта блефаваць – адказвае палітоляг. Яны пастаянна кажуць: мы нападзем на Польшчу, на Прыбалтыку. Як? Там жа разьмешчаныя амэрыканскія ваенныя сілы. На самой справе расейцы ня хочуць вайны. Ім патрэбныя неадкладныя рэформы, але на правядзеньне рэформаў ужо позна. Яны трапілі ў падобнае становішча, у якім былі ў 80-ыя гады – нізкія цэны нафты і рэзкі рост на ваенныя выдаткі. Тады гэта давяло СССР да развалу. Цяпер таксама так будзе, але распад не адбудзецца хутка. Гэта будзе павольны працэс.

Ці палякі могуць разьлічваць на ЗША? На самой справе амэрыканцаў не цікавіць, што адбываецца ў іншых частках сьвету, і таму Трамп кінуў лёзунг «Амэрыка на першым месцы». Але хутка аказалася, што ЗША прыходзіцца займацца Паўночнай Карэяй ці Сірыяй. Аднак, калі гаворка ідзе пра Польшчу, то Амэрыка заўсёды гатовая ёй дапамагчы.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт