Палякі скардзяцца на здароўе і даўжыню жыцьця
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
03.01.2018 14:09
Апублікаваны даклад АЭСіР пра якасьць жыцьця ў розных дзяржавах.
pixabay.com
«Dziennik Gazeta Prawna» друкуе інфармацыю пра даклад «How’s Life? 2017». У міжнародным індэксе Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця ацэньваецца якасьць жыцьця ў розных краінах. Жыхароў пытаюць пра жыльлёвыя ўмовы, заробкі, час працы, суб’ектыўную ацэнку стану здароўя, бясьпеку, навакольнае асяродзьдзе ды іншае. Палякі пахваліцца могуць узроўнем адукацыі – звыш 90% жыхароў мае сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Добры таксама ўзровень бясьпекі – колькасьць забойстваў на 100 тыс. жыхароў складае толькі 0,8 (для параўнаньня – у Калюмбіі ды Бразыліі гэты паказчык даходзіць да 30). Што цікава, суб’ектыўнае адчуваньне бясьпекі ў палякаў невысокае, узровень страху вышэйшы, чым у іншых краінах.
У астатніх сфэрах у палякаў ёсьць падставы скардзіцца. Жыхары дзяржавы жывуць карацей, чым у сярэднім па краінах, дзе праводзіліся апытаньні. Польшча займае другое месца ў сьпісе краін з самым забруджаным паветрам, горш толькі ў Карэі. Жыльлёвыя ўмовы таксама ня самыя лепшыя. На аднаго жыхара прыходзіцца адзін пакой, а ў сярэднім – 1,8 пакоя. Параўнальна шмат палякі таксама плацяць за кватэру – амаль адну чацьвёртую сваіх даходаў.
Аднак агульны паказчык самаадчуваньня крыху вышэйшы, чым у сярэднім – 7,4 бала (сярэдні – 7,3). Можа, яго павышае тое, што палякі шмат часу прызначаюць на адпачынак.
Dziennik Gazeta Prawna/нг