Прагнозы на 2018 год
Тое, што адбудзецца ў сусьветнай эканоміцы й палітыцы, спрабаваў прадбачыць тыднёвік „Polityka”.
У 2018 годзе Эўропу й сьвет чакаюць многія зьмены. Падзеі, якія адбудуцца ў Новым годзе спрабаваў назваць тыднёвік „Polityka”.
Нягледзячы на тое, што каталёнцы выбралі мясцовы ўрад яшчэ ў 2017 годзе, то ўрадавая кааліцыя будзе фармавацца на самой справе ў бягучым годзе. Толькі тады стане вядома, ці правінцыя будзе імкнуцца да незалежнасьці, ці застанецца ў зоне ўплываў цэнтральнага ўраду Гішпаніі.
У 2018 годзе бурліць будзе таксама ў Вялікабрытаньні, развод якой з Эўразьвязам увойдзе ў пэрыяд канкрэтных перамоваў. Гэта можа давесьці на паглыбленьня ўнутраных падзелаў у брытанскім грамадзтве й невядома, якім чынам закончыцца для прэм’ер-міністра Тэрэзы Мэй.
На пачатку году чэхі, хутчэй за ўсё, пераабяруць на галоўную пасаду ў дзяржаве дзейнага прэзыдэнта Мілаша Зэмана, хоць палітык прычыняецца да выразнай палярызацыі ў чэскім грамадзтве.
У сваю чаргу на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў сакавіку ў Расеі, пераможа Ўладзімір Пуцін і гэта будзе яго чацьвёрты тэрмін паўнамоцтваў на гэтай пасадзе.
Месяцам пазьней стане вядома, ці вугорцы маюць нейкую альтэрнатыву для партыі Віктара Орбана, а ў траўні выбіраць парлямэнт будуць у Італіі. Улетку галасаваць будуць таксама выбаршчыкі ў Славеніі, Швэцыі, Летуве й Малдове. У Польшчы адбудуцца муніцыпальныя выбары.
2018 год можа аказацца найгоршым годам для прэзыдэнта ЗША. Адмысловая камісія, пакліканая з мэтай высьвятленьня сувязяў бліжэйшага асяродзьдзя Дональда Трампа з Расеяй, будзе шукаць новых кампраметуючых амэрыканская лідара доказаў.
Выбарамі будзе жыць таксама значная частка Лаціньскай Амэрыкі. У тым ліку прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары адбудуцца ў Каста-Рыцы, у Мэксыцы, Парагваі й Калюмбіі. Галаву дзяржавы павінны выбіраць таксама вэнэсуэльцы.
Сьвет з асаблівай увагай будзе сачыць за выбарамі ў Бразыліі.
У ліпені 2018 году Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка будзе адзначаць сотую гадавіну з дня нараджэньня Нэльсана Мандэлы – сымбалю свабоды, годнасьці й надзеі ня толькі ў Афрыцы. Гэтая гадавіна выпадае ў складаны час, калі бяз працы застаецца кожны чацьвёрты грамадзянін краіны, утрымліваецца сацыяльная няроўнасьць, а галеча закранае, перш за ўсё, чарнаскурых грамадзянаў.
Тым часам Зымбабвэ зь нецярпімасьцю чакае наступніка зрынутага нядаўна Робэрта Мугабэ.
З моманту, калі ў кастрычніку паддалася сырыйская Рака - сталіца Ісламскай дзяржавы, усе задаюць пытаньне, што далей? Цягам чатырох гадоў самаабвешчаны халіфат сьцягваў з усяго рэгіёну тысячы баевікоў. Цяпер яны разьязджаюцца па ўсім сьвеце, у тым ліку перабіраюцца ў Сынай, Емэн, а таксама ў Эўропу.
Тым часам кааліцыя Расея-Іран будзе аказваць на Сырыю й Ірак усё большы ўплыў. Цьвёрдая палітыка гэтага дуэту, паводле аглядальнікаў, можа хутка давесьці да бунту тамтэйшых грамадзтваў. Гэта ўжо бачнае на прыкладзе суніцкай меншасьці ў Іраку.
Прадвесьнікам новых праблемаў можа быць заняцьце ірацкай арміяй населенага курдамі Кіркуку. Гэты ўнутрыірацкі канфлікт, галоўным чынам за нафту, суціх у часе супольнай барацьбы зь Ісламскай дзяржавай. Цяпер ён можа пачацца нанава з падвойнай сілай.
Хоць японскі імпэратар Акіхіта ў 2018 годзе яшчэ ня выйдзе на пэнсію, то ўвесь бягучы год японцы будуць разьвітвацца зь ягонай мадэльлю імпэрыі. Акіхіта перадасьць свае абавязкі пераймальніку на пачатку 2019 году. Тады яму будзе 85 гадоў.
Паводле экспэртаў, у бягучым годзе найхутчэй у сьвеце будзе разьвівацца эканоміка Індыі. Банк Morgan Stanley прагназуе, што гэты рост можа скласьці нават 7,5% ВУП. Тым часам рост ВУП Кітая спыніцца на ўзроўні 6,5%. У згоднай ацэнцы экспэртаў, Паўднёвую Азію чакае добры пэрыяд. Дарэчы, Год сабакі, які паводле кітайскай традыцыі, пачынаецца 2018 годам, гэта час сяброўства, супрацоўніцтва й талерантнасьці, нагадвае тыднёвік „Polityka”
аз