Колер упакоўкі пакажа сілу ўзьдзеяньня мэдыкамэнтаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        27.12.2017 16:53
                    
                                 
                
                
                    Колер дапаможа пазьбягаць памылак падчас продажу лекаў у аптэках.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Малазначныя лякарствы будуць упакаваныя ў белы колер, для хранічных захворваньняў – блакітны, а небясьпечныя для здароўя – у чырвоны. Мінздароўя Польшчы плянуе такім чынам абараняць пацыентаў ад памылак.
Пасьля трагічнай сытуацыі, калі аднамесячнае дзіця замест кропель у нос атрымала лек на глаўкому, адрэагавалі аптэкары. Амаль адна тысяча чалавек падпісалі пэтыцыю ў Міністэрства аховы здароўя з заклікам увесьці правілы, якія дапамогуць адрозьніваць лек ужо з першага позірку. Міністар здароўя Канстанты Радзівіл прыхільна ставіцца да гэтай прапановы.
"Ёсьць вытворцы мэдыкамэнтаў, якія дзесяткі сваіх лекаў на зусім розныя хваробы, прадаюць амаль у аднолькавых упакоўках", – зазначае старшыня Галоўнай рады аптэкараў Марэк Томкув.
Прадстаўнікі фармацэўтычных фірмаў неафіцыйна кажуць, што прапанова ім не падабаецца. Аднародная ўпакоўка ў сьвядомасьці пацыента ідэнтыфікуе фірму. Да таго ж, кліенты аптэк больш ахвотна купляюць лекі ў бела-блакітных упакоўках. З маркетынгавага пункту гледжаньня чырвоная ўпакоўка была б трагічнай, таксама чорная. Першая асацыяцыя, якую выклікаюць дадзеныя колеры – гэта сьмерць, – адзначае адзін з прадстаўнікоў фармацэўтычных канцэрнаў. Вытворцы лекаў выступілі з прапановай, каб замест у абавязковым рэжыме мяняць колер упакоўкі, зьмяшчаць на ёй лягічныя сымбалі – акуляры, сэрца і г.д.
Статыстыкі паказваюць, што ажно 13% пацыентаў у Польшчы трапілі ў шпіталь па прычыне неадпаведнага прымяненьня лекаў.
Dziennik. Gazeta Prawna/яс