Калі адбудзецца развал Расеі?
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.12.2017 15:48
Гісторык Ежы Таргальскі лічыць, што каля 2023 году ў Расеі пачнецца этап развалу.
Ежы ТаргальскіAliaksandr Papko/radyjo.net
Гісторык Ежы Таргальскі казаў аб гэтым у перадачы на канале «Telewizja Republika».
Таргальскі лічыць, што Расея, як паразыт, ня можа самастойна разьвівацца, мусіць мець кім харчавацца. Чым больш гэтая дзяржава заваюе, тым больш часу спажывае. Але ў пэўны момант экспансія напатыкае супраціў, які вядзе да стагнацыі, выклікае спробу правядзеньня рэформаў. Адбываецца стабілізацыя і Расея ізноў пераходзіць у этап экспансіі. Найважнейшая ўмова для таго, каб Расея развалілася – не карміць яе. Прадоўжыць пэрыяд адсутнасьці экспансіі. Гэта выкліча стагнацыю і развал, – кажа Таргальскі.
Гісторык называе этапы экспансіі Расеі, якія дазваляюць ёй «паразітаваць». Пачатак вялікай экспансіі быў у 1821 годзе, наступны - заваяваньне Каўказу і Цэнтральнай Азіі ў XІX стагодзьдзі, затым Першая сусьветная вайна, Другая Сусьветная вайна, наступленьне на Афганістан, і апошні этап - напад на Ўкраіну.
Паводле гісторыка, дзевяць гадоў паўстрымліваньня Расеі ад экспансіі прывядуць у гэтай краіне да ўнутраных праблем. Гэта азначала б, што калі Расея цяпер не атрымае ніякіх саступак з боку Захаду, то трэба чакаць, што каля 2023 году там пачнецца этап развалу.
"Можам чакаць, што Расея, уваходзячы ў гэты этап, будзе абараняцца, дэстабілізуючы сытуацыю ў розных частках сьвету", – прагназуе Ежы Таргальскі ў эфіры «Telewizja Republika»
telewizjarepublika.pl/яс