Logo Polskiego Radia
Print

13 сьнежня палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяр ваеннага становішча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.12.2017 14:11
  • Дзень памяці ахвяр ваеннага становішча.mp3
36 гады таму ўладу ў Польшчы пераняла Вайсковая рада нацыянальнага выратаваньня на чале зь генэралам Ярузэльскім.
PAP/Wojciech Pacewicz

36 гады таму ўладу ў Польшчы пераняла Вайсковая рада нацыянальнага выратаваньня на чале зь генэралам Войцехам Ярузэльскім. Штогод 13 сьнежня палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяр ваеннага становішча.
13 сьнежня 1981 году ў цэлай краіне на вуліцах паявіліся 70 тысяч жаўнераў войска й 30 тысяч міліцыі. На вуліцы выехалі танкі, бронетранспарцёры й ваенны транспарт. Тэлефоны не працавалі, з вуснай у вусны перадавалася інфармацыя: «Вайна!». У краіне было ўведзена ваеннае становішча.
Ваеннае становішча доўжылася да 22 ліпеня 1983 году. За гэты час жыцьцё страціла больш за сто чалавек, а інтэрнаванымі былі больш за 10 тысяч. Тысячы людзей рэпрэсавалі й выкідвалі з працы за ўдзел у страйках, падтрымку падпольнай «Салідарнасьці» ці прыналежнасьць да прафсаюзу. Мэтай ваеннага становішча была ліквідацыя грамадзкіх пратэстаў і спыненьне дэмакратычных працэсаў, якія распачаліся ў жніўні 1980 году.
13 сьнежня ў Польшчы адзначаецца Дзень памяці ахвяр ваеннага становішча. З гэтай нагоды ноччу з аўторка на сераду ў Музэі выклятых жаўнераў і палітвязьняў ПНР у Варшаве была арганізаваная сустрэча апазыцыянэраў з камуністычных часоў.
Рышард Цярскі з Плоцку, які быў заснавальнікам і першым старшынём прафсаюзу «Салідарнасьць» на Заводзе эксплёатацыі нафтавых трубаправодаў, 13 сьнежня 1981 году быў інтэрнаваны на некалькі месяцаў. Ён расказвае, што міліцыя прыйшла да яго да дому а першай гадзіне ноччу.
Р. Цярскі: Я лёг спаць. У пэўны момант нехта пачаў ламіцца ў дзьверы. Я нават не адразу зразумеў, што адбываецца, бо вельмі стомлены хутка заснуў. Адчыняю вочы, а дваіх са зброяй ужо стаяць каля ложка. Спачатку я нават падумаў, што гэта сон.
Войцех Падгужак 13 сьнежня 1981 году выконваў функцыю сакратара прафсаюзу «Салідарнасьць» на варшаўскім прадпрыемстве «Мастасталь». Яго арыштавалі некалькі месяцаў пазьней, у траўні наступнага году.
В. Падгужак: Да мяне прыйшлі каля 7 гадзіны. Я быў хворы і быў дома. Мяне завезьлі на пастарунак. Там я правёў паўтары сутак. А потым усіх пачалі звозіць у арышт у раёне Белалэнка.
Штогод 13 сьнежня па ўсёй Польшчы праходзяць разнастайныя акцыі па ўшанаваньні памяці ахвяр ваеннага становішча. Інстытут нацыянальнай памяці заахвочвае ўсіх у знак памяці пра тыя трагічныя падзеі вечарам запальваць у вокнах сьвечкі.
У Каталіцкім касьцёле 13 сьнежня ўсталяваны Дзень малітвы за ахвяр ваеннага становішча. Касьцёл і сьвятары стаялі на баку звычайных людзей, арганізавалі дапамогу інтэрнаваным і іх сем’ям. У касьцёлах праходзілі сустрэчы апазыцыянэраў, чальцоў прафсаюзаў з розных рэгіёнаў, а нават замежжа.
У Калішы пад памятнай шыльдай на будынку былой турмы сёньня ўсклалі бела-чырвоныя кветкі і запалілі зьнічы. Кіраўнік каліскай «Салідарнасьці» Яраслаў Вільнэр падкрэсьліў, што па сёньняшні дзень невядома, колькі дзеячаў было інтэрнавана і пасаджана ў турмы.
Я. Вільнэр: Сюды прывозілі нашых дзеячаў, таму гэта асаблівае месца. Гэта месца-сымбаль. У сувязі з гэтым мне падаецца, што тут адпаведнае месца і для шыльды, і для нашай прысутнасьці штогод 13 сьнежня. Тут сядзелі дзеячы, якіх саджалі на кароткі пэрыяд часу. Аднак ёсьць праблема з вызначэньнем канкрэтнай лічбы зьняволеных асоб. Спробы палічыць рабіў Інстытут нацыянальнай памяці. Спрабавалі мы. Не існуе поўных сьпісаў з таго часу.
«Важна, каб найперш маладое пакаленьне мела сьвядомасьць, чым было ваеннае становішча», – падкрэсьлівае прафсаюзны лідар з Ольштына Юзаф Дзікі.
Ю. Дзікі: Я ніколі не кажу, што мы сьвяткуем гэтую гадавіну, бо такую дату не сьвяткуюць. Мы сустракаемся, каб ушанаваць памяць тых, хто ў той час змагаўся за дэмакратычную і свабодную Польшчу. Таксама ўшанаваць памяць і запаліць зьніч за тых, каго сярод нас ужо няма.
Ваеннае становішча працягвалася з 13 сьнежня 1981 году да 22 ліпеня 1983 году. За гэты час жыцьцё страціла больш за сто чалавек, а інтэрнаванымі былі больш за 10 тысяч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт