Луганскія сэпаратысты не падзялілі ўладу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        27.11.2017 16:10
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Луганскія сэпаратысты.mp3
                                        
                    У выніку адбыўся дзяржаўны пераварот, а кантроль над ЛНР перанялі "сілавікі".
                
                
                    
                         Foto: Day Donaldson/flickr.com/Commercial use allowed
Foto: Day Donaldson/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                         У пятніцу 24 лістапада ў  Луганскай народнай рэспубліцы сышоў у адстаўку кіраўнік самаабвешчанага ўтварэньня Ігар Платніцкі. Яго пераемнікам стаў былы кіраўнік міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ЛНР Леанід Пасечнік. Уладны крызыс стаў нечаканасьцю для Кіева і Масквы.
ЛНР – гэта адна з дзьвюх сама абвешчаных сэпаратысцкіх рэспублік, што ўтварыліся на тэрыторыі Ўкраіны пасьля падзей Эўрамайдана 2014-га года. Тады мясцовыя сэпаратысты ў Данецку ды Луганску пачалі ўзброеную барацьбу супраць Украіны пры падтрымцы Расеі. Кіеў згубіў кантроль над тэрыторыямі захопленымі тэрарыстамі, і яны існуюць у якасьці дзьвюх непрызнаных рэспублік.
Адсутнасьць міжнароднага прызнаньня не перашкаджае іх кіраўнікам безупынна змагацца за ўладу. Апошняе змаганьне прывяло да канфлікту ў Луганску паміж кіраўнікоў рэспублікі ды міністрам унутраных спраў. Першы адправіў другога ў адстаўку, а той не пагадзіўся. Рашучым у дадзенай спрэчцы стаў аргумэнт сілы: міліцыянты падтрымалі свайго міністра ды выйшлі са зброяй на вуліцы горада. Платніцкі ўцёк у Расею.
Якія прычыны дадзенага канфлікту і чым ён скончыцца? Мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю палітоляга Паўла Ўсава.
слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч