Logo Polskiego Radia
Print

Польскае Мінабароны робіць стаўку на дроны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2017 15:39
Дроны плянуецца выкарыстоўваць ня толькі ў разьведцы, але і ў баявых дзеяньнях.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскае Мінабароны робіць стаўку на дроны
Дроны плянуецца выкарыстоўваць ня толькі ў разьведцы, але і ў баявых дзеяньнях.
Польская армія атрымае сучасную тэхніку - гаворка ідзе пра баявыя бесьпілётныя лятальныя апараты айчыннай вытворчасьці. Адпаведнае пагадненьне было падпісанае надоечы ў горадзе Ажараў Мазавецкі (Ożarów Mazowiecki) што каля Варшавы на прадпрыемстве WB Electronics SA. Першыя пастаўкі заплянаваныя на канец 2017 году, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
Пра пляны пакупкі польскіх бесьпілётнікаў для арміі міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч паведамляў ужо раней.
„Гэта выдатны прыклад супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі й прыватнымі кампаніямі ў галіне абароны. Мы спадзяемся, што бесьпілётныя апараты будуць эфэктыўна стрымліваць любога праціўніка. Зразумела, што першыя дроны пройдуць таксама выпрабаваньне ў палявых умовах, што дазволіць дапрацаваць зброю”, - заявіў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.
Баявая бесьпілётная паветраная сыстэма, то бок Warmate, гэта дрон мікракляса. Ён прызначаны для назіраньня й атакаваньня цэляў. Для правядзеньня абедзьвюх задачаў выкарыстоўваюцца два модулі: на адным знаходзіцца камэра, на другім - зброя.
Такім чынам дрон з камэрай можа выдатна выкарыстоўвацца пры выяўленьні й ідэнтыфікацыі праціўніка, а таксама пры назіраньні за ім.
У сваю чаргу дрон з ракетай можа выкарыстоўвацца падчас атакі на праціўніка, у тым ліку на жывую сілу або лёгкую бронетэхніку.
Ёсьць таксама трэці варыянт выкарыстаньня бесьпілётнікаў Warmate - гэта лязернае падсьвятленьне цэляў.
Зыходная вага дрона складае каля 4 кіляграмаў. Лятальны робат рухаецца з хуткасьцю да 150 км/г, радыюс яго дзеяньня - 10 кілямэтраў. Бесьпілётны лятальны апарат рухаецца 500 мэтраў над зямлёй і можа заставацца ў паветры каля 30 хвілінаў, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Польская армія атрымае сучасную тэхніку - гаворка ідзе пра баявыя бесьпілётныя лятальныя апараты айчыннай вытворчасьці. Адпаведнае пагадненьне было падпісанае надоечы ў горадзе Ажараў Мазавецкі (Ożarów Mazowiecki) што каля Варшавы на прадпрыемстве WB Electronics SA. Першыя пастаўкі заплянаваныя на канец 2017 году, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.

Пра пляны пакупкі польскіх бесьпілётнікаў для арміі міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч паведамляў ужо раней.

„Гэта выдатны прыклад супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі й прыватнымі кампаніямі ў галіне абароны. Мы спадзяемся, што бесьпілётныя апараты будуць эфэктыўна стрымліваць любога праціўніка. Зразумела, што першыя дроны пройдуць таксама выпрабаваньне ў палявых умовах, што дазволіць дапрацаваць зброю”, - заявіў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Баявая бесьпілётная паветраная сыстэма, то бок Warmate, гэта дрон мікракляса. Ён прызначаны для назіраньня й атакаваньня цэляў. Для правядзеньня абедзьвюх задачаў выкарыстоўваюцца два модулі: на адным знаходзіцца камэра, на другім - зброя.
Такім чынам дрон з камэрай можа выдатна выкарыстоўвацца пры выяўленьні й ідэнтыфікацыі праціўніка, а таксама пры назіраньні за ім.

У сваю чаргу дрон з ракетай можа выкарыстоўвацца падчас атакі на праціўніка, у тым ліку на жывую сілу або лёгкую бронетэхніку.

Ёсьць таксама трэці варыянт выкарыстаньня бесьпілётнікаў Warmate - гэта лязернае падсьвятленьне цэляў. Зыходная вага дрона складае каля 4 кіляграмаў. Лятальны робат рухаецца з хуткасьцю да 150 км/г, радыюс яго дзеяньня - 10 кілямэтраў. Бесьпілётны лятальны апарат рухаецца 500 мэтраў над зямлёй і можа заставацца ў паветры каля 30 хвілінаў, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт