100 гадоў да поўнай роўнасьці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        03.11.2017 15:02
                    
                                 
                
                
                    Міжнародныя экспэрты ацанілі ўдзел жанчын у грамадзкім ды эканамічным жыцьці ў сьвеце. 
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Польшча заняла 39 месца. Тэму асьвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».
Пры сёньняшнім тэмпе грамадзкіх зьменаў у сьвеце, поўнае раўнапраўе палоў у эканамічным жыцьці ды сацыяльнай актыўнасьці адбудзецца праз 100 гадоў. Такую ацэнку выставілі экспэрты Сусьветнага эканамічнага форума. Арганізацыя апублікавала Сусьветны індэкс гендэрнай няроўнасьці.
Выданьне зазначае, што ўпершыню за апошнія 12 год, сытуацыя жанчын у сьвеце пагоршылася. Так летась адмыслоўцы ацэньвалі, што ва ўсясьветным маштабе шансы жанчын на ўдзел у грамадзкім ды сацыяльным жыцьці ў параўнаньні з мужчынамі складаюць 68,3%. Сёлета гэты паказьнік скараціўся да 68%. Скарачэньне здаецца нязначным, зазначае выданьне, але гэта некалькі дадатковых год у працэсе выроўніваньня шансаў.
Газэта зазначае, што адваротны працэс назіраецца ў Польшчы. Тут паказьнік шансаў жанчын на ўдзел вышэй за сусьветную сярэднюю і складае 72,8%. Больш за тое індэкс расьце, што дазволіла Польшчы заняць 39 пазыцыі сярод 144 краін ахопленых дасьледаваньнем. Непадалёк ад Польшчы апынулася й Беларусь з 74,4%. Лідарам зьяўляюцца скандынаўскія грамадзтвы. Та у Нарвэгіі ды Швэцыі згаданы паказьнік складае 83% і 81,6%.
юл