Адкрыцьцё архіваў НКВД можа перавярнуць гісторыю
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
31.10.2017 15:46
Гэта яскрава паказвае прыклад суседзяў Беларусі - Летувы ды Ўкраіны.
tadeuszczernik.wordpress.com
У Беларусі ўпершыню ў Курапатах прайшла «Ноч расстраляных паэтаў» у памяць пра забітых у 1937 годзе. Грамадзтва не хоча забываць пра тыя падзеі. Прыклад суседняй Летувы паказвае, наколькі важна адкрыцьцё праўды пра савецкія рэпрэсіі.
Савецкія рэпрэсіі, сталінскі «Вялікі тэрор» 1937-38 гг. па сёньняшні дзень зьяўляюцца «адкрытай» ранай для грамадзтваў постсавецкіх краін. Асабліва Беларусі, Расеі ды Ўкраіны. Тут савецкія карныя органы зьнішчылі мільёны людзей. Напрыклад, украінскія дасьледчыкі, дзякуючы адкрыцьцю архіваў КДБ змаглі назваць больш дакладную лічбу ахвяр. Лік ідзе на мільёны, перакананы Андрэй Когут з Архіва СБУ.
У Беларусі тэма рэпрэсій замоўчваецца доўгія гады, улады заяўляюць, што гэта быў толькі адзін элемэнт, кароткачасовы савецкай гісторыі, а так у СССР было толькі ўсё самае добрае. Нягледзячы на гэта і часта насуперак гэтаму праўду пра рэпрэсіі дамагаецца само грамадзтва. Людзі шукаюць месцы сталінскіх расстрэлаў, дамагаюцца іх ушанаваньня. Учора ўпершыню ў Беларусі прайшла незвычайная акцыя памяці: Ноч расстраляных паэтаў» у памяць пра забітых у 1937 годзе. За адну ноч карнікі НКВД расстралялі 102 прадстаўніка беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату. Учора ў гэтую ноч у Курапатах сабраліся сотні людзей, якія чыталі вершы, сьпявалі песьні, узгадвалі расстраляных літаратараў. Гэта важна адкрыцьцё праўды пра савецкія рэпрэсіі. Пра гэта сьведчыць прыклад суседняй Летувы. Тут працуе адмысловая камісія раскрыцьця злачынстваў савецкага рэжыму. Дзякуючы рассакрэчаным дакумэнтам летувісы пераасэнсавалі сваю найноўшую гісторыю. Распавядае Вільма Экціце з Адмысловага архіва Летувы.
У Беларусі ўлады адмаўляюцца адкрываць архівы. Аднак гэта можа зьмяніцца пад ціскам грамадзтва.
Поўны матэрыял слухайце ў гукавым файле
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч