На Беласточчыне закончыўся 4 Тэатральны фэстываль "Одэ"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        14.10.2017 15:54
                    
                                 
                
                    
                
                
                    "Одэ" у падляскім дыялекце беларускай мовы абазначае "тут", "у гэтым месцы".
                
                
                
                
               
                
                         Менавіта так Яанна Троц з тэатру "Чрэво" вырашыла назваць тэатральны фэстываль, які ўжо  чацьвёрты раз прайшоў на Беласточчыне.
У рамках сёлетняга фэстывалю адбыліся 23 падзеі, сярод якіх спэктаклі, пэрфарматыўныя чытаньні, бэнэфіс вядомага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва.
Мерапрыемствы наведала амаль дзьве тысячы чалавек.
Яраслаў Іванюк/на фота спэктакль "А мне не сорамна" Тэатру Беларускай Драматургіі зь Менску
Слухайце далучаны гукавы файл.