Logo Polskiego Radia
Print

«Беларуская апазыцыя страціла адзінае крэсла ў парлямэнце»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 11.10.2017 15:33
Беларускім уладам за год удалося нэўтралізаваць нялічных незалежных дэпутатаў – піша газэта Rzeczpospolita.
Ганна КанапацкаяГанна КанапацкаяАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Беларуская апазыцыя страціла свайго адзінага прадстаўніка ў парлямэнце. Дэпутат Ганна Канапацкая аб’явіла пра стварэньне ўласнага руху – піша на сваіх старонках газэта Rzeczpospolita.

Выбары восеньню мінулага году ажывілі беларускую палітыку, бо ў Палату прадстаўнікоў упершыню за 20 гадоў патрапілі незалежныя дэпутаткі – тлумачыць журналіст Руслан Шошын. Гаворка ідзе пра сябра апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганну Канапацкую й прадстаўніцу таварыства Беларускай мовы Алену Анісім.

З дня выбараў мінуў больш за год, але пералому ў беларускай палітыцы так і не адбылося. Алена Анісім занялася прасоўваньнем беларускай мовы, а Ганна Канапацкая нечакана аб’явіла пра стварэньне новага руху «Наперад, Беларусь!» У сваёй заяве Ганна Канапацкая адгарадзілася як ад уладаў, так і ад апазыцыі, і паведаміла пра намер выставіць кандыдатаў ад уласнага руху на мясцовых выбарах 2018 году.

Ідэю стварыць новы рух Канапацкая не абмяркоўвала з прадстаўнікамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі – пракамэнтаваў кіраўнік палітычнага згуртаваньня Анатоль Лябедзька.

Лукашэнка прыняў рашэньне ўпусьціць у Палату прадстаўнікоў дзьвюх незалежных дэпутатак, каб Захад прызнаў легітымнасьць марыянэткавага парлямэнту. Затым улады выкарысталі прадстаўнікоў апазыцыі ў сваіх гульнях і ашукалі – камэнтуе лідар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец. Сваёй прысутнасьцю ў парлямэнце Алена Анісім і Ганна Канапацкая не змаглі зьмяніць нічога.

Rzeczpospolita/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт