Прыкінуцца хворым – папулярны спосаб падмануць працадаўцу
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
26.09.2017 18:37
Палякі, якім выпісваюць бальнічныя, замест лячэньня, ходзяць у паломніцтвы, граюць у валейбол і працуюць для фірмаў-канкурэнтаў.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Людзі, якія атрымліваюць звальненьне з працы па прычыне хваробы, вельмі часта выкарыстоўваюць яго не па прызначэньні – сьцьвярджаюць супрацоўнікі польскага дзяржаўнага Фонду сацыяльнага страхаваньня (Zakład Ubezpieczeń Społecznych – ZUS). Кур’ёзныя выпадкі апісвае Gazeta Wyborcza.
Фонд сацыяльнага страхаваньня ў Польшчы выплачвае працаўнікам грошы, калі яны сыходзяць на бальнічны. Таму працаўнікі фонду маюць права наведаць хворага й спраўдзіць, як ён выкарыстоўвае выдадзеныя яму адпачынак. У мінулым годзе працаўнікі сацыяльных службаў наведалі больш за 260 тысячаў чалавек. У 10 тысячах выпадкаў яны канстатавалі парушэньні.
Здаралася, што спартоўцы-аматары выкарыстоўвалі адпачынак, каб прыняць удзел у спаборніцтвах па валейболу і велагонках. Бывала, што кантралёры заставалі хворага на радыкуліт, калі тыя капаліся ў агародчыку ці разьвешвалі фіранкі. Некаторыя «хворыя» нават умудраліся адпраўляцца ў турыстычныя паездкі й пешыя паломніцтвы. Здараліся выпадкі, калі водпуск па прычыне хваробы выкарыстоўвалі, каб падзарабіць на выпадковай працы ці ў канкурэнтнай фірме.
Пасьля выкрыцьця парушэньня працаўнік павінен вярнуцца да сваіх абавязкаў, а часта й вярнуць фонду грошы. У мінулым годзе сума такіх выплат склала амаль 2 мільёны эўра. Яшчэ даражэй падаткаплацельшчыкам абыходзяцца «ліпавыя» даведкі, якія выдаюць лекары. Але гэта ўжо асобная тэма – піша Gazeta Wyborcza.
Gazeta Wyborcza/ап