Вугаль і газ з Расеі – рухавікі польскай чыгункі
Перавалка вугалю ў тэрмінале ў Браневе вырасла на 60%.
77% складае доля руды, мэталаў, вадкіх паліваў і вугалю ў грузавых чыгуначных перавозках. Паводле дадзеных Упраўленьня чыгуначнага транспарту за першае паўгодзьдзе 2017 году на 23,4% выраслі перавозкі руды й іншай мінэральнай сыравіны па польскіх стальных магістралях.
Ростам перш за ўсё карыстаецца кампанія PKP Cargo. У першай палове бягучага году фірма зафіксавала павелічэньне перавозкі руды і мэталяў на 19%, вадкага паліва - на 17%.
Упраўленьне чыгуначнага транспарту паведамляе таксама пра аптымістычныя тэндэнцыі адносна перавозкі вугалю. Павелічэньне яго транспарціроўкі ацэньваецца прыкладна на 10%. Паводле экспэртаў, гэта вынік перш за ўсё перавозкі й перавалкі вугалю на ўсходняй мяжы краіны.
На гэтым росьце карыстаецца кампанія Chemikals з групы Pekaes, якая мае перавалачны тэрмінал у Браневе. У ім, у прыватнасьці, перавальваюцца грузы, які прыходзяць з Калінінградзкай вобласьці й агулам з Расеі альбо туды адпраўляюцца.
„Мы назіраем за ростам перавалкі вугалю. Гаворка ідзе пра 60% у параўнаньні з тым жа пэрыядам мінулага году”, - кажа старшыня кампаніі Chemikals Марцін Дабрухоўскі (Marcin Dobruchowski) у размове з выданьнем „Puls Biznesu”.
аз