Logo Polskiego Radia
Print

Чума XX стагодзьдзя перастае пужаць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.08.2017 14:42
Адзінка ААН, якая займаецца барацьбой з ВІЧ, заяўляе, што эпідэмія ўзяьая пад кантроль.
pixabay.com

СНІД зьнік з першых палос газэт. Што сталася з Афрыкай у гэтым пляне? Перамагла ці пацярпела поўную паразу?

Зь ВІЧ жыве сёньня звыш 36 млн людзей. Тым ня менш падразьдзяленьне ААН, якое займаецца барацьбой зь ВІЧ, заяўляе, што эпідэмія ўзятая пад кантроль.

Перамагла навука. Навукоўцы цягам крыху больш за дзесяць гадоў з моманту адкрыцьця віруса ВІЧ зрабілі і ўвялі на рынак эфэктыўнае лякарства. Сёньня тэрапія зводзіцца да некалькіх пілюль у дзень. Віч-інфэкаваны жыве як з хранічным захворваньнем, хоць можа памерці, калі ня будзе прымаць лякарствы.

Вірус перамагла таксама салідарнасьць. Не было проста. Лекі супраць ВІЧ вельмі дорага каштавалі, а фармацэўтычныя канцэрны не пагаджаліся прадаваць іх па меншых коштах у Афрыку, таму што асьцерагаліся таннага рээкспарту ў багатыя краіны. У 2001 годзе суд у Яганэсбургу ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы дазволіў ураду гэтай краіны вырабляць неліцэнзаваныя прэпараты. Пасьля гэтага фармацэўтычныя канцэрны сталі прадаваць афрыканцам лекі ў сотні раз таньней, чым эўрапейцам ці амэрыканцам. Такім чынам мэдыкамэнты супраць ВІЧ сталі даступныя мільёнам людзей у найбольш інфэкаваных афрыканскіх краінах.

У асноўным экспэрты трапна прадугледзелі колькасьць ахвяр і значнае зьніжэньне статыстычнага ўзросту афрыканцаў – 40 гадоў, іншыя прагнозы ня спраўдзіліся.

Вучоныя не прадугледзелі навуковага прагрэсу, надзвычайнай волі барацьбы з хваробай афрыканцаў і міжнароднай салідарнасьці багатых краін, якія перадалі афрыканскім краінам на лячэньне бядоты некалькі дзясяткаў мільярдаў даляраў.

Барацьба Афрыкі са СНІД зьяўляецца добрым прыкладам, што трэба спакойна глядзець на катастрафічныя прагнозы.

Polityka/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт