Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы распрацоўваецца новая вокладка пашпартоў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 03.08.2017 15:38
"Разьмяшчэньне на вокладцы Вострай брамы або Львоўскіх могілак польскіх жаўнераў – гэта сур’ёзная памылка".
foto: mswia.gov.pl

Пачалася кампанія, прысьвечаная новаму выгляду польскіх пашпартоў. Кожны можа зьвярнуцца з прапановаю, як павінна выглядаць вокладка дакумэнту. Сярод прапаноў, якія знаходзяцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі – між іншым Вострая брама ў Вільні.

На думку камэнтатараў выданьня «Rzeczpospolita», разьмяшчэньне на вокладцы Вострай брамы або Львоўскіх могілак польскіх жаўнераў (так званых арлянят) – гэта сур’ёзная памылка. На сьвеце знойдзецца шмат «добразычліўцаў», якія адпаведным чынам патлумачаць намеры аўтараў праекту. Таму неабходна шмат разоў задумацца над тым, якія эмоцыі могуць выклікаць такія малюнкі на пашпарце. Гэта дакумэнт для кожнага – і для інтэлігента, і для звычайнага рабочага, для прафэсара фізыкі і будаўніка. Пашпарт – гэта не гістарычны атляс. Можа лепш паказаць гісторыю Польшчы ў пашпарце не праз выявы важных месцаў, якія засталіся за межамі сёньняшняй Польшчы, а празь вялікіх палякаў? З іншага боку, пашпарт не павінен стаць лекцыяй на тэму: «Ці Касьцюшка быў больш палякам, ці больш беларусам?».

Варта сур’ёзна задумацца над выявамі, якія трапяць на вокладку пашпартоў. І лепш у гэтым працэсе не заігрываць з польскімі нацыяналістамі, асабліва тымі, хто жыве на былых польскіх землях, гэтак званых Крэсах. Гісторыя Польшчы – гэта ня толькі міжваенны пэрыяд. Гэта таксама Ягайла, Капэрнік і Ян Павал ІІ – адзначае аўтар камэнтару Павал Коваль.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт