У Беларусі зьмяняецца стаўленьне да жывёл
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.07.2017 23:14
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            У Беларусі зьмяняецца.mp3
                                        
                    Стаўленьне да жывёл зьяўляецца паказьнікам узроўню разьвіцьця ды цывілізаванасьці грамадзтва?
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/CC0
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Ёсьць папулярнае выказваньне, што сабак – сябар чалавека. Аднак, стаўленьне да жывёл, у тым ліку сабак ды катоў, не заўсёды бывае сяброўскім. З гэтым стаўленьнем у Беларусі змагаюцца зоа-абаронцы. Наколькі ім гэта ўдаецца, размова з экспэртам з цэнтру «Анімалекс».
Існуе такое меркаваньне, што стаўленьне да жывёл зьяўляецца паказьнікам узроўню разьвіцьця ды цывілізаванасьці грамадзтва. Сапраўды, нешта ў гэтым ёсьць. Яшчэ 20 год таму да жывёл у нашым рэгіёне ставіліся ў першую чаргу прагматычна, як для харчовых ды гаспадарчых патрэб чалавека. Цяпер жывёлы часта – гэта блізкія людзям істоты. У краінах Заходняй ды Цэнтральнай Эўропы шырыцца грамадзкія кампаніі, якія заклікаюць да іншага стаўленьня да жывёл, больш гуманнага. Ладзяцца пратэсты супраць кепскіх умоў утрыманьня гаспадарчых жывёл або рытуальнага забіцьця. Таксама мясцовыя ўлады выдаткоўваюць сродкі на стэрылізацыю кінутых хатніх жывёл, падтрымку прытулкаў для жывёл ды адукацыю насельніцтва.
Ці ў Беларусі таксама назіраюцца гэтыя тэндэнцыі. Пра гэта мы размаўляем з Анастасіяй Жаўрыд з Цэнтру дапамогі бяздомным жывёлам «Анімалекс».
Слухайце размову ў гукавым файле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч