Logo Polskiego Radia
Print

Пра магчымую небясьпеку віртуальных валют папярэджваюць польскія ўлады

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 10.07.2017 17:35
З сумеснай заявай выступілі Нацыянальны банк краіны ды Камісія фінансавага нагляду.
Лягатып біткоінуЛягатып біткоінуpixabay.com/MichaelWuensch/Public Domain CC0

Пра магчымую небясьпеку віртуальных валют, такіх, як біткоін, папярэджваюць польскія ўлады. З сумеснай заявай выступілі Нацыянальны банк краіны ды Камісія фінансавага нагляду, паведамляецца ў сёньняшнім нумары газэты «Puls Biznesu».
Паводле рэгулятараў, некаторыя прапанаваныя формы інвэставаньня ў так званыя крыптавалюты, могуць мець характар фінансавай піраміды. Спэцыялісты ведамстваў падкрэсьліваюць – біткоіны ды іншыя электронныя манэты не зьяўляюцца законнымі плацёжнымі сродкамі. А цэнтральны банк краіны не выступае ў якасьці іх гаранта.
Як адзначаюць аўтары сумеснай заявы, хоць абарот крыптавалюты не парушае заканадаўства Польшчы ды Эўразьвязу, трымальнікам варта памятаць пра рызыкі. Самыя істотныя – гэта магчымасьць страціць грошы ў выніку крадзяжу ці адсутнасьці гарантыяў з боку дзяржавы. На дадзены момант у сьвеце налічваецца больш за 800 крыптавалют.
Біткоін – найпапулярнейшая сярод іх. Да яе належыць каля паловы ўсяго рынку, які ацэньваецца прыблізна ў 100 мільярдаў амэрыканскіх даляраў. Паведамляецца, што такія сыстэмы прывабныя для спэкулянтаў, паколькі курсы віртуальных валют часта зьмяняюцца. Прычым, даволі істотна – у некаторыя дні яны могуць даражэць ці таньнець больш чым на 10 адсоткаў.

З сумеснай заявай выступілі Нацыянальны банк краіны ды Камісія фінансавага нагляду, паведамляецца ў сёньняшнім нумары газэты «Puls Biznesu».
Паводле рэгулятараў, некаторыя прапанаваныя формы інвэставаньня ў так званыя крыптавалюты, могуць мець характар фінансавай піраміды. Спэцыялісты ведамстваў падкрэсьліваюць – біткоіны ды іншыя электронныя манэты не зьяўляюцца законнымі плацёжнымі сродкамі, а цэнтральны банк краіны не выступае ў якасьці іх гаранта.

Як адзначаюць аўтары сумеснай заявы, хоць абарот крыптавалюты не парушае заканадаўства Польшчы ды Эўразьвязу, трымальнікам варта памятаць пра рызыкі. Самыя істотныя – гэта магчымасьць страціць грошы ў выніку крадзяжу ці адсутнасьці гарантыяў з боку дзяржавы. На дадзены момант у сьвеце налічваецца больш за 800 крыптавалют. Біткоін – найпапулярнейшая сярод іх. Да яе належыць каля паловы ўсяго рынку, які ацэньваецца прыблізна ў 100 мільярдаў амэрыканскіх даляраў.

Паведамляецца, што такія сыстэмы прывабныя для спэкулянтаў, паколькі курсы віртуальных валют часта зьмяняюцца. Прычым, даволі істотна – у некаторыя дні яны могуць даражэць ці таньнець больш чым на 10 адсоткаў.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт