Што можна гаварыць нобэлеўскаму ляўрэату?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.06.2017 23:55
                    
                                 
                
                    
                
                
                    Словы пісьменьніцы Святланы Алексіевіч выклікалі скандал у Беларусі.
                
                
                    
                         Сьвятлана Алексіевічradyjo.net
Сьвятлана Алексіевічradyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Беларуская Нобэлеўская ляўрэатка трапіла ў палон стэрэатыпаў, перакананы экспэрт.
Апошнія 25 год незалежнасьці міжканфэсійныя адносіны ў Беларусі былі бесканфліктныя. Некаторыя лічаць, што гэта не дадзенасьць. Беларуская пісьменьніца Святлана Алексіевіч заявіла ў інтэрвію расейскім СМІ, што пры наяўнасьці зброі, якую падкіне нейкая вонкавая сіла, беларусу могуць лёгка пачаць забіваць адзін аднаго, напрыклад, каталікі праваслаўных. Гэтыя словы нобэлеўскай ляўрэаткі прыцягнулі ўвагу СМІ ды грамадзтва. Кіраўніцтва каталіцкага касьцёла назвала іх безадказнасьцю ды нагадала, што словы могуць раніць ня менш за зброю.
Мы папрасілі пракамэнтаваць дадзенае выказваньне ды грамадзкую рэакцыю на іх вядомага беларускага тэоляга Пятра Рудкоўскага.
cлухайце размову ў гукавым файле
Юры Ліхтаровіч