Logo Polskiego Radia
Print

Новая ядзерная зброя Расеі таксама будзе на беларускіх шасі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.06.2017 20:15
  • Алесін.mp3
Беларускі ВПК валодае пэўнымі тэхналёгіямі й распрацоўкамі, якім няма аналягаў у сьвеце.
Транспарцёр МЗКЦ-79291, на базе якога разьмяшчаецца новы расейскі міжкантынэнтальны ракетны комплекс РС-26 «Рубеж» («Ярс-М»)Транспарцёр МЗКЦ-79291, на базе якога разьмяшчаецца новы расейскі міжкантынэнтальны ракетны комплекс РС-26 «Рубеж» («Ярс-М»)фота: autocatalogue.livejournal.com

Новая ядзерная зброя Расеі таксама будзе на беларускіх шасі, паведамляе партал naviny.by. Паводле СМІ, з прыняцьцем на ўзбраеньне ракетнага комплексу «Рубеж» у Расеі зьявіцца магчымасьць нанясеньня маланкавага ўдару на адлегласьць ад 50 км да 10 тыс. км.

Мы зьвязаліся з аўтарам публікацыі, экспэртам па вайсковых пытаньнях Аляксандрам Алесіным. Ён лічыць, што вырабам Менскага заводу колавых цягачоў, на якіх базуецца стратэгічная сіла Расеі, няма аналягаў у сьвеце. І таму расейцам нічога не застаецца, як толькі купляць беларускую тэхніку Менскага заводу колавых цягачоў. Аглядальнік гаворыць, што беларускі ВПК валодае пэўнымі тэхналёгіямі й распрацоўкамі, якім няма аналягаў у сьвеце.

Акрамя таго, паводле экспэрта, Беларусь пастаўляе ў суседнюю краіну, у прыватнасьці, вайсковую оптыку, электроніку й мікрасхемы. У гэтай галіне пакуль што Менск можа не баяцца канкурэнцыі, асабліва пасьля таго, як Захад увёў эмбарга, падкрэсьлівае Алесін. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл (поўная размова)

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт