Logo Polskiego Radia
Print

Прадпрымальнікі парушаюць нормы мінімальнай аплаты працы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2017 14:30
Дзяржаўная інспэкцыя працы правяла каля 6 тысяч праверак, якія выявілі шматлікія парушэньні.
Photo: Jeremy Segrott/flickr.com/Commercial use allowed

Прадпрымальнікі парушаюць нормы мінімальнай аплаты працы
Дзяржаўная інспэкцыя працы правяла каля 6 тысяч праверак, якія выявілі шматлікія парушэньні.
Дзяржаўная інспэкцыя працы правяла каля 6 тысяч праверак, якія выявілі шматлікія парушэньні палажэньняў аб мінімальнай аплаце працы.
Парушэньні былі выяўленыя ў 28% правераных кампаній. 10% зь іх паніжала аплату за гадзіну працы.
Прэс-сакратар Дзяржаўнай інспэкцыі працы Данута Руткоўска (Danuta Rutkowska) нагадвае, што з пачатку бягучага году мінімальная аплата за гадзіну працы асобы, якая працуе паводле дагавору падраду складае, як мінімум, 13 злотых (больш за 3 эўра).
Данута Руткоўска: Прадпрымальнікі прапануюць аплату за гадзіну працы ад 4 да 12 злотых, заключаюць фікцыйныя дамовы, паводле якіх працаўнікі нібыта атрымліваюць мінімальную аплату, а на самой справе атрымліваюць менш. Апрача таго яны ўводзяць штрафы для працаўнікоў, а таксама выкарыстоўваюць розныя віды працоўных дамоваў, прымаюць нелегальных працаўнікоў, плацяць за фікцыйную колькасьць гадзінаў працы.
У цяперашні час працягваецца праверка 1,5 тысячы скаргаў, якія ў Дзяржаўную інспэкцыю працы падалі працаўнікі.
Працаўнікі, якія не атрымліваюць мінімальнай аплаты за гадзіну працы, могуць паведаміць пра гэта, запаўняючы адпаведную заяву на сайце: https://www.tysol.pl/formularz. Яны могуць таксама падаць скаргу непасрэдна ў Дзяржаўную інспэкцыю працы.
аз

Дзяржаўная інспэкцыя працы правяла каля 6 тысяч праверак, якія выявілі шматлікія парушэньні палажэньняў аб мінімальнай аплаце працы. Парушэньні былі выяўленыя ў 28% правераных кампаній. 10% зь іх паніжала аплату за гадзіну працы.

Прэс-сакратар Дзяржаўнай інспэкцыі працы Данута Руткоўска (Danuta Rutkowska) нагадвае, што з пачатку бягучага году мінімальная аплата за гадзіну працы асобы, якая працуе паводле дагавору падраду складае, як мінімум, 13 злотых (больш за 3 эўра).

Данута Руткоўска: Прадпрымальнікі прапануюць аплату за гадзіну працы ад 4 да 12 злотых, заключаюць фікцыйныя дамовы, паводле якіх працаўнікі нібыта атрымліваюць мінімальную аплату, а на самой справе атрымліваюць менш. Апрача таго яны ўводзяць штрафы для працаўнікоў, а таксама выкарыстоўваюць розныя віды працоўных дамоваў, прымаюць нелегальных працаўнікоў, плацяць за фікцыйную колькасьць гадзінаў працы.

У цяперашні час працягваецца праверка 1,5 тысячы скаргаў, якія ў Дзяржаўную інспэкцыю працы падалі працаўнікі.

Працаўнікі, якія не атрымліваюць мінімальнай аплаты за гадзіну працы, могуць паведаміць пра гэта, запаўняючы адпаведную заяву на сайце: https://www.tysol.pl/formularz. Яны могуць таксама падаць скаргу непасрэдна ў Дзяржаўную інспэкцыю працы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт