Logo Polskiego Radia
Print

Дасьледчыкі захавалі зьнікаючую культурна-моўную спадчыну Падляшша

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.06.2017 18:31
  • Дасьледчыкі захавалі зьнікаючую культурна-моўную спадчыну Падляшша.mp3
Трохтомнік аб польскіх беларусах падрыхтавалі супрацоўнікі Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэта.
radyjo.net

"Культурна-моўная спадчына Падляшша" - гэта багатая сацыяльна-лінгвістычная праца аб польскіх беларусах. Гэта трохтомнік, які падрыхтавалі супрацоўнікі Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэта.

Праект рэалізаваўся на аснове матэрыялу, які зьбіраўся дзясяткі гадоў, пачынаючы ад 1970, на Беласточчыне, Гайнаўшчыне, Бельшчыне й Сакольшчыне - там, дзе беларусы жывуць спакон вякоў.

Кніжкі зьмяшчаюць унікальны фальклёрны матэрыял. Гэта глыбокая крыніца для этнасьпевакоў, гуртоў, этнографаў. Ці яны аб ёй ведаюць? Як зьмянілася беларуская вёска ў Польшчы? Пра што людзі найбольш ахвотна расказвалі?

Прафэсарка Ніна Баршчэўская, кіраўнік Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэта й Беларускай службы Польскага радыё, распавяла аб гэтым праекце.

Гутарка ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт