Logo Polskiego Radia
Print

Ці мае права Мінабароны распытваць пра нацыянальнасьць грамадзян?

Czwórka
Jolanta Śmiałowska 30.05.2017 16:54
" Мінабароны пераблытаў іншаземцаў з нацыянальнымі меншасьцямі, якія жывуць у Польшчы сотні гадоў"
min.gov.pl

Ці мае Міністэрства абароны права распытваць у мясцовых ўладаў пра нацыянальнае паходжаньне грамадзянаў, якія жывуць на іх тэрыторыі? Дэпутаты Грамадзянскай плятформы абураныя й заяўляюць, што не.

Справа пачалася з таго, што Ваявода Заходнепаморскага ваяводзтва папрасіў муніцыпальныя ўлады перадаць інфармацыю пра асоб іншай нацыянальнасьці, у якіх ёсьць польскае грамадзянства ці дазвол на пражываньне на тэрыторыі Польшчы.

«Гэта азначае, што чыноўнікі ўрадавай адміністрацыі лічаць гэтых людзей тэрарыстычнай пагрозай для дзяржавы. (…) Мы перакананыя, што падрыхтоўка сьпісу такіх людзей, пярэчыць Канстытуцыі», – напісалі чальцы Грамадзянскай плятформы ў лісьце да прэм’ер-міністар Бэаты Шыдла.

Намесьнік міністра абароны Польшчы Міхал Дворчык зазначыў, што зьбіраньне інфармацыі адносна нацыянальных меншасьцяў зьяўляецца стандартнай працэдурай.

Муніцыпальныя ўлады выказваюць сумневы, ці маюць яны права зьбіраць дадзеныя пра грамадзян Польшчы няпольскай нацыянальнасьці. «У нас няма такіх дадзеных, бо законы не накладаюць на нас такіх абавязкаў», – заявіла прэс-служба мэра Шчэціна.

Старшыня Камісіі Сэйму па пытаньнях нацыянальных і этнічных меншасьцяў Данута Петрашэўска адзначае, што Мінабароны пераблытаў іншаземцаў з нацыянальнымі меншасьцямі, якія жывуць у Польшчы сотні гадоў. Паводле Петрашэўскай дзеяньні Мінабароны могуць пагоршыць стасунак грамадзтва да нацыянальных меншасьцяў. Улады нібыта кажуць: «Глядзіце, мы за вамі сочым».

Rzeczpospolita/яс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт