Міністры разьвіцьця і аховы асяродзьдзя спрачаюцца за драўніну
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.05.2017 15:58
Адзін хоча выкарыстаць яе ў эканоміцы, другі прадаць, спаліць і зарабіць.
www.pixabay.com/CC0
Спрэчка ідзе за драўніну, якую прадае арганізацыя “Дзяржаўныя лясы” (Lasy Państwowe), падпарадкаваная Міністэрству аховы навакольнага асяродзьдзя.
Міністэрствы вызначылі парамэтры драўніны, якая лічыцца эканамічнай. Яе выкарыстоўваюць для вытворчасьці паперы, мэблі, драўняных пліт.
Па крыніцах «GW», міністар аховы асяродзьдзя Я.Шышка жадае беспраблемна, як мага больш драўніны прадаваць электрастанцыям, таму яму не на руку нормы вызначаныя Міністэрствам разьвіцьця. Электрастанцыі ідэальны кліент «Дзяржаўных лясоў», бо яны купяць кожную колькасьць драўніны й такім чынам будуць выконваць патрабаваньне адносна вырабу "зялёнай энэргіі". Электрастанцыі возьмуць кожную колькасьць па любой цане.
Лесапільныя заводы пабойваюцца, што драўніна моцна падаражэе.
Міністар асяродзьдзя Шышка прапануе кампраміс: няхай на спаленьне ідзе тая драўніна, якую «Дзяржаўныя лясы» не прададуць на трох па ліку аўкцыёнах. Гэта хітрая пастка - сьцьвярджае GW. Аўкцыёны можна кантраляваць. Да таго ж кошт вызначаюць «Дзяржаўныя лясы». Таму хопіць тройчы вызначыць на столькі вялікі кошт, што ня будзе пакупнікоў, і потым ужо бесьперашкодна прадаць драўніну электрастанцыі.
Міністэрства разьвіцьця не адабрае гэтую прапанову. «Для выкарыстаньня ў энэргетычнай галіне мы згодзімся аддаць толькі частку той драўніны, якая зусім ня будзе прыдатнай для рамяства і вытворчасьці», – зазначае Міністэрства разьвіцьця.
Gazeta Wyborcza/яс