Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня спаўняецца роўна 100 гадоў са сьмерці Максіма Багдановіча

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.05.2017 12:13
  • 100 гадоў са сьмерці Максіма Багдановіча.mp3
Яго адзіны зборнік «Вянок» зьяўляецца беларускамоўным падручнікам па напісаньні вершаў.

Сёньня спаўняецца роўна 100 гадоў са сьмерці Максіма Багдановіча. У 1917 годзе на беларускім паэтычным небасхіле згасла яго зорка.
Жыцьцё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 гадоў – у самым росквіце творчых сіл. Аднак за свой кароткі век ён пасьпеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям. Свой талент ахвяраваў узвышэньню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцьця і дабрыні. Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусьветнай культуры, і не памыліўся. Яго творы, перакладзеныя на дзесяткі замежных моў, годна рэпрэзэнтуюць беларускае прыгожае пісьменства ў сьвеце.
Гэта адзін з найбольш эўрапейскіх паэтаў пэрыяду нашаніўства, а яго адзіны зборнік «Вянок» зьяўляецца беларускамоўным падручнікам па напісаньні вершаў – гаворыць літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч.
Ц. Чарнякевіч: Ягоная адзіная кніга паказвае ўвесь набор паэтычных формаў Эўропы новага часу. Зборнік можна ў пэўным сэнсе назваць падручнікам па стварэньні вершаў. Першы і адзіны падручнік, які быў зроблены па-беларуску, гэта менавіта «Вянок» Багдановіча. Ён унікальны. Больш такіх у беларускай паэзіі не стваралася.
Для свайго часу Максім Быгдановіч быў даволі самабытны, наводдаль ад асноўнай паэтычнай плыні. Ён да нашых дзён захаваўся надзённым. Яго цікавілі агульныя культуралягічныя тэмы і вобразы, а не хвілінныя надзённыя праблемы таго часу. Таму яго вершы ўсе актуальныя цяпер.
У 1917 годзе хворы на сухоты Максім Багдановіч паехаў лячыцца ў Крым. Але ў траўні таго ж года ён памёр ва ўзросьце 25 гадоў. Максіма Багдановіча пахавалі на Старых гарадзкіх могілках у Ялце.
У грамадзтве ня раз уздымалася дыскусія на тэму вяртаньня астанкаў беларускага паэта ў Беларусь. Меркаваньні на гэтую тэму вельмі моцна падзеленыя.

У 1917 годзе на беларускім паэтычным небасхіле згасла яго зорка. Жыцьцё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 гадоў – у самым росквіце творчых сіл. Аднак за свой кароткі век ён пасьпеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям. Свой талент ахвяраваў узвышэньню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцьця і дабрыні. Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусьветнай культуры, і не памыліўся. Яго творы, перакладзеныя на дзесяткі замежных моў, годна рэпрэзэнтуюць беларускае прыгожае пісьменства ў сьвеце.

Гэта адзін з найбольш эўрапейскіх паэтаў пэрыяду нашаніўства, а яго адзіны зборнік «Вянок» зьяўляецца беларускамоўным падручнікам па напісаньні вершаў – гаворыць літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч.

Ц. Чарнякевіч: Ягоная адзіная кніга паказвае ўвесь набор паэтычных формаў Эўропы новага часу. Зборнік можна ў пэўным сэнсе назваць падручнікам па стварэньні вершаў. Першы і адзіны падручнік, які быў зроблены па-беларуску, гэта менавіта «Вянок» Багдановіча. Ён унікальны. Больш такіх у беларускай паэзіі не стваралася.

Для свайго часу Максім Быгдановіч быў даволі самабытны, наводдаль ад асноўнай паэтычнай плыні. Ён да нашых дзён захаваўся надзённым. Яго цікавілі агульныя культуралягічныя тэмы і вобразы, а не хвілінныя надзённыя праблемы таго часу. Таму яго вершы ўсе актуальныя цяпер.

Поўная размова ў далучаным гукавым файле.

У 1917 годзе хворы на сухоты Максім Багдановіч паехаў лячыцца ў Крым. Але ў траўні таго ж года ён памёр ва ўзросьце 25 гадоў. Максіма Багдановіча пахавалі на Старых гарадзкіх могілках у Ялце.

У грамадзтве ня раз уздымалася дыскусія на тэму вяртаньня астанкаў беларускага паэта ў Беларусь. Меркаваньні на гэтую тэму вельмі моцна падзеленыя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт