Сярод замежнікаў у Польшчы найбольш кватэр купляюць украінцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.05.2017 16:29
                    
                                 
                
                
                    У мінулым годзе ўкраінцы набылі ў Польшчы 22% усіх купленых іншаземцамі кватэр.
                
                
                    
                         Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Гэта на палову больш, чым немцы – гэтак вынікае з аналізаў Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі.
Запатрабаванасьць на ўласнае жыльлё ў Польшчы сярод украінцаў стала расьці з 2014 году. Самы высокі рост куплі назіраўся ў мінулым годзе.
Акрамя кватэр, украінцы купляюць таксама зямельныя ўчасткі. Летась адпаведныя органы выдалі ўкраінцам 109 дазволаў. Гэта 47% усіх дазволаў на куплю зямлі ў Польшчы іншаземцамі.
Паводле агенцтва Home Broker, у 2016 годзе ў Польшчы кватэры й дамы купілі прыватныя асобы й фірмы са 106 краін, у тым ліку з такіх экзатычных, як Тэркс і Кэйкас або Сьера-Леонэ.
Найбольшае зацікаўленьне выклікала Варшава, дзе іншаземцам прададзена 1250 кватэр.
Паводле законаў, для набыцьця нерухомасьці ў Польшчы ад іншаземцаў патрабуецца дазвол Міністэрства ўнутраных справаў, але гэты прынцып не адносіцца да кватэр і камэрцыйнай плошчы. Міністэрства толькі зьбірае дадзеныя. Дазвол патрабуецца ў выпадку набыцьця нерухомасьці ў памежнай зоне грамадзянамі краін не з ЭЗ.
За 2016 год МУС выдала 96 такіх дазволаў – найбольш украінцам і беларусам.
яс