Аснашчэньне баявой тэхнікай узброеных сіл Польшчы – адна з важнейшых задач
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
13.05.2017 17:04
Падчас узброеных канфліктаў выйграе часта той, хто мае ў сваім распараджэньні сучасную тэхніку.
Дрон у повітріPhoto: pixabay.com
У сучасным сьвеце падчас узброеных канфліктаў выйграе часта ня той, хто можа змагацца большай колькасьцю жаўнераў, а той, хто мае ў сваім распараджэньні сучасную тэхніку. Пра бесьпілётныя лятальныя апараты з польскіх фабрык піша выданьне «DoRzeczy».
Нацыянальны канцэрн па вытворчасьці баявой тэхнікі Польская група ўзбраеньняў (Polska Grupa Zbrojeniowa) мае ўсе магчымасьці вытворчасьці сучасных БЛА. Прапанова групы ўпершыню была прадстаўленая ў ліпені мінулага году. У лістападзе быў створаны Цэнтар па распрацоўцы БЛА на Ваенным авіязаводзе ў Быдгашчы. Цэнтар каардынуе працу над сыстэмамі бесьпілётных лятальных апаратаў.
Дадзеная актыўнасьць дае магчымасьць заводу ў Быдгашчы дынамічна разьвівацца і выйсьці з польскімі таварамі на замежныя рынкі, – мяркуе прадстаўнік Мінабароны Барташ Каўнацкі. У цэнтры змогуць працаваць польскія праектанты і канструктары, прадстаўнікі сьвету навукі і прамысловасьці змогуць шукаць інавацыйныя ноў-хаў.
Аснашчэньне баявой тэхнікай, у тым ліку БЛА, польскіх узброеных сілаў – гэта адна з важнейшых задач Мінабароны. Польская група ўзбраеньняў гатовая рэалізаваць пастаўленыя задачы. Ужо цяпер з канвэера сыходзяць маленькія БЛА, якія праектаваліся з думкаю пра кінэтычныя мілітарныя заданьні. БЛА дадзенага тыпу могуць выкарыстоўваць звычайнае ўзбраеньне, напрыклад, гранаты ці выбуховыя прыстасаваньні. Іншы БЛА з катэгорыі «міні» – гэта апараты NeoX S, якія выкарыстоўваюцца ў разьведапэрацыях. Яны могуць быць аснашчаныя таксама баявой тэхнікай. Польскія, а таксама натаўскія жаўнеры ўжо цяпер вучацца карыстацца БЛА вытворчасьці Польскай групы ўзбраеньняў.
DoRzeczy/нг