Каталіцкія ерархі ганяць польскіх палітыкаў
Ерархаў Каталіцкага касьцёла ў Польшчы непакоіць абвастрэньне характару палітычных спрэчак у краіне.
Пазыцыю, якая ўтрымліваецца ў апошнім дакумэнце Эпіскапату Польшчы пад загалоўкам „Хрысьціянскі кшталт патрыятызму”, можна палічыць папрокам у дачыненьні да польскіх палітыкаў, без указаньня канкрэтнай партыі, лічыць выданьне „Rzeczpospolita”.
Паводле газэты, гэта адказ на заклікі да таго, каб Канфэрэнцыя Эпіскапату Польшчы выказалася наконт абвастрэньня палітычных спрэчак у краіне.
Паводле прадстаўнікоў Каталіцкага касьцёла ў Польшчы, у аспэкце „глыбокай палітычнай спрэчкі” патрыятычным абавязкам хрысьціянаў павінна быць „задума над мовай, якой мы апісваем нашу Радзіму”. У ацэнцы біскупаў, гэтая мова павінна, між іншым, браць пад увагу павагу да тых, хто думае інакш. Апрача таго, яна павінна быць пазбаўлена спрашчэньняў і „крыўдных параўнаньняў”.
Біскупы заклікаюць таксама да „заангажаваньня па справе сацыяльнага прымірэньня”, „зьмякчэньня эмоцыяў” і супрацоўніцтва, нягледзячы на падзелы.
Эпіскапат закранае таксама праблему нацыяналізму. „Патрыятызм адрозьніваецца [...] ад ідэалёгіі нацыяналізму, якая больш, чым жывыя й штодзённыя адносіны зь людзьмі [...] цэніць непахісныя дыягназы й жорсткія палітычныя праграмы, якім часта характэрная варожасьць у дачыненьні да іншых”.
„Сапраўды, мова палітыкаў сёньня стала вельмі жорсткай”, - згаджаецца лідар Польскай сялянскай партыі Ўладзіслаў Касіняк-Камыш. Аднак, паводле яго, дакумэнт біскупаў не зьяўляецца папрокам у дачыненьні да адной партыі, але да ўсіх палітыкаў. Падобным чынам у размове з выданьнем „Rzeczpospolita” дакумэнт камэнтуе прадстаўнік кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Кшыштаф Лапіньскі.
аз