Польскім школам у Беларусі пагражае ліквідацыя
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.03.2017 11:59
Іх ліквідацыя магчымая ўжо з 1 верасьня.
pixabay.com/Public Domain CC0
Gazeta Polska Codziennie
Апошнімі днямі на партале Міністэрства адукацыі РБ былі разьмешчаныя прапанаваныя зьмены ў Закон аб асьвеце. Сярод новаўвядзеньняў бачны запіс, які прапануе замену школ нацыянальных меншасьцяў (у гэтым польскіх) на дзьвюхмоўныя школы, у якіх урокі вяліся б выключна на расейскай ці беларускай мове. «У сярэдняй школе, навучаньне ў якой адбываецца на мове нацыянальных меншасьцяў, такія прадметы як «Чалавек і сьвет», «Гісторыя Беларусі», «Сусьветная гісторыя», «Геаграфія» будуць весьціся на адной з дзяржаўных моў», – напісана ў законапраекце. Па жаданьню вучняў ці настаўнікаў пераклік прадметаў можа быць пашыраны. Акрамя таго выпускныя экзамэны вучні здавалі б таксама на дзяржаўнай мове.
Дэбата аб ліквідацыі польскіх школ ідзе з 2014 году, хоць толькі цяпер можа стаць рэальнасьцю. Польскія школы ў Горадні і Ваўкавыску існуюць з 1996 і 1999 гадоў адпаведна. Агулам у гэтых школах вучыцца 800 вучняў, а бацькі ахвотна пасылаюць туды дзяцей.
Калі б папраўкі ў закон былі б прынятыя на бліжэйшым паседжаньні парлямэнту, то польскія школы былі б ліквідаваныя ўжо з верасьня. Саюз палякаў Беларусі арганізаваў акцыю збору подпісаў пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі аб недапушчэньні да закрыцьця школ. Паводле Анжалікі Борыс, пад зваротам можа падпісацца нават некалькі тысяч палякаў. Усё ж цяжка сабе ўявіць, каб пэтыцыя непрызнаванага ў Беларусі Саюзу палякаў паўплывала на рашэньне беларускіх дэпутатаў.
ав